БКМ-Stadler 853
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
БКМ-Stadler 853 Мяцеліца — трохсекцыйны шасцівосевы трамвай сумеснай вытворчасці беларускага заводу «Белкамунмаш» і швейцарскай Stadler Rail. Дызайн трамвая быў распрацаваны Рэспубліканскім камп’ютарным цэнтрам машынабудаўнічага профілю (падраздзяленне Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). Пабудаваны ў 2014 годзе.
Пасажырскія дзверы знаходзяцца з двух бакоў рухомага складу, што дае магчымасць забяспечваць пасадку / высадку пасажыраў у гарадах як з правабаковым, так і з левабаковым рухам. Салон абсталяваны сістэмай клімат-кантролю.
Падлога салона нізкаўзроўневая, што дазваляе лягчэй ажыццяўляць пасадку асобам з абмежаванымі магчымасцямі і пасажырам з дзіцячымі вазкамі.
Remove ads
Эксплуатацыя
У 2015—2017 гадах праходзіў тэставыя выпрабаванні ў Расіі: у Маскве (люты—чэрвень 2015 года), Самары (чэрвень 2015 года — красавік 2016 года), Краснадары (ліпень 2016 года — сакавік 2017 года).
Пасля выпрабаванняў у Краснадары трамвай B85300М вярнуўся на завод, а ў ліпені 2017 года быў перададзены ў доследную эксплуатацыю на лініях Мінска. Праз тры месяцы трамвай вярнулі на завод.
Са жніўня 2018 года па красавік 2019 года эксплуатаваўся ў Санкт-Пецярбургу.
Летам 2019 года працаваў у Мінску падчас Еўрапейскіх гульняў.
Remove ads
Спасылкі
- "Метелица" снова в Минске. Нужен ли столице такой трамвай? (руск.) (19 чэрвеня 2019). Праверана 27 студзеня 2022.
- Пропавший с улиц Минска трамвай Stadler "Метелица" нашел новое пристанище (руск.) (25 студзеня 2022). Праверана 27 студзеня 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads