Фаніпаль

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Фаніпальmap
Remove ads

Фа́ніпаль[3] (трансліт.: Fanipaĺ) — горад раённага падпарадкавання ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Насельніцтва — 15 922 чалавек (2017)[4].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчаны за 13 км на паўднёвы захад ад МКАД, на аўтамабільнай магістралі М1, чыгуначная станцыя Фаніпаль на лініі Мінск — Баранавічы. За 15 км на паўночны ўсход ад горада Дзяржынск, за 22 км ад Мінска.

Thumb
Вуліца Якуба Коласа.

Горад падзеляецца на 5 мікрараёнаў: Маладзёжны, Паўночны, Цэнтральны, Заводскі і Паўднёвы.

Гісторыя

Вядомы з пачатку XIX стагоддзя ў складзе Самахваліцкай воласці Мінскага павета, уласнасць Энельфельдтаў і Багдашэўскіх. Сучасная назва з канца XIX стагоддзя, паводле падання вёска атрымала цяперашнюю назву ад імёнаў дачок мясцовага пана Багдашэўскага — Фані і Полі.

У 1871 годзе пабудаваны чыгуначны прыпынак Чэчын, які пазней стаў чыгуначнай станцыяй Токараўская на чыгунцы Брэст-Масква. 9 жніўня 1876 года чыгуначная станцыя Токараўская перайменавана ў Фаніпаль.

З 20 жніўня 1924 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 27 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне, з 29 чэрвеня 1932 і з 4 лютага 1939 года ў Дзяржынскім, з 31 ліпеня 1937 года ў Мінскім раёнах.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 28 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. У горадзе акупантамі створаны філіял Масюкоўшчынскага лагера смерці.

З 29 красавіка 1984 года гарадскі пасёлак[5], з 1999 — горад.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагоддзе: 1995 — 10,7 тыс. чал.[5]
  • XXI стагоддзе: 2000 — 13,2 тыс. чал.; 2006 — 12,1 тыс. чал.; 2010 — 12,7 тыс. чал.; 2014 — 13 826 чал.[6]; 2015 — 14 223 чал.[7]; 2016 — 15 198 чал.[8]; 2017 — 15 922 чал.[4]

Эканоміка

Прадпрыемствы: рамонтна-механічныя, завод жалезабетонных маставых канструкцый, Мінская нафтабаза, база «Белаграсэрвіс», ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі» (бройлерная птушкафабрыка), ЗАТ «Штадлер-Мінск» (выраб электрацягнікоў), ЗТАА «Унамедыкал» (медыцынскія інструменты), завод вымяральных прыбораў «Энергамера», ЗП «Эвіпак Індастрыз» (выраб стрэтч-плёнкі) і інш.

Культура

У горадзе чатыры дашкольныя ўстановы, якія наведваюць каля 500 дзяцей, Фаніпальская музычная школа — 218 навучэнцаў па спецыяльнасцях: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, скрыпка, віяланчэль, клас духавых інструментаў. У фаніпальскай гімназіі і сярэдняй школе больш за 2000 навучэнцаў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх класах. Ёсць гарадская бібліятэка — 2115 чытачоў, з іх 895 навучэнцы. Царква (2005).

Remove ads

Славутасці

Thumb
Спаса-Узнясенская царква.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads