Бабровіцкае

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бабровіцкае
Remove ads

Бабровіцкае — возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Каля возера знаходзіцца вёска Бабровічы, у басейне ракі Грыўда.

Хуткія факты Бабровіцкае, Морфаметрыя ...
Remove ads

Апісанне

Плошча возера — 9,47 км², даўжыня берагавой лініі — 14,4 км, максімальная глыбіня — 8,0 м, сярэдняя — 2,5 м. Асноўную плошчу займаюць глыбіні 02/04 м. Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасцепадобнай формы, злёгку выцягнутая з поўначы на поўдзень.

Берагі нізкія, тарфяныя, парослыя хмызняком. Тэрыторыя вадазбору — плоская нізіна, напалову пакрыта лясамі і хмызнякамі, напалову балотамі і забалочанай тэрыторыяй. Канал Дзевяты злучае возера з ракой Грыўда. На паўднёвым захадзе, захадзе і паўночным захадзе пясчаны берагавы вал вышынёй да 4 м.

Дно ўздоўж берагоў пясчана-глеістае, глыбей дно выслана сапрапелем. Возера моцна зарастае.

Возера багата рыбай (карасі, карпы, таўсталобік, лешч, шчупак, плотка, акунь). У 1970-я гады ў возера засялялі сярэбраных карасёў, белых карпаў, белых амураў і таўсталобікаў. Фітапланктон прадстаўлены 89 відамі водарасцей (у асноўным зялёныя і сіне-зялёныя). Возера моцна зарастае.

Разам з Выганашчанскім возерам і навакольнай тэрыторыяй, Бабровіцкае возера ўваходзіць у склад рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Выганашчанскае» плошчай 43 тыс. га, а таксама ў склад лесапаляўнічай гаспадаркі «Выганаўскае», філіяла ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча“».

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads