Баброўцы
вёска ў Брэсцкім райне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бабро́ўцы[1] (трансліт.: Babroŭcy, руск.: Бобровцы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 10 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 10 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны.
Remove ads
Гісторыя
У 19 стагоддзі з’яўлялася прыватнай уласнасцю ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Скокі. Паводле рэвізскіх матэрыялаў ў вёсцы налічвалася 84 сялянскія душы. У 1890 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1905 годзе ўваходзіла ў Матыкальскую воласць. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 4 вяскоўцы загінулі, 3 прапалі без звестак.
Remove ads
Насельніцтва
- 27 гаспадарак, 59 жыхароў (2005)
- 23 двары, 185 жыхароў (1897)
- 231 жыхар (1905)
- 12 двароў, 97 жыхароў (1921)
- 152 жыхары (1959)
- 136 жыхароў (1970)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads