Бабруйскі краязнаўчы музей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бабруйскі краязнаўчы музейmap
Remove ads

Бабруйскі краязнаўчы музей — адзін з найстарых музеяў у Беларусі. Заснаваны ў 1924 годзе ў Бабруйску.

Хуткія факты Бабруйскі краязнаўчы музей, Профіль ...
Remove ads

Гісторыя

Першым дырэктарам стаў Славін Цодзік Якаўлевіч — аматар-краязнаўца, выхадзец Глускай воласці Бабруйскага павета. У адпаведнасці з рашэннем гарадскога кіраўніцтва ў 1924 годзе для музея адвялі невялікі драўляны будынак, які знаходзіўся ў двары дзіцячай бібліятэкі. Ц. Я. Славіну было даручана ўзначаліць працу па стварэнні Бабруйскага краязнаўчага музея. У 1927 годзе ў горадзе праводзілася вялікая экспазіцыя дасягненняў народнай гаспадаркі Бабруйска за гады савецкай улады і вялікая частка экспанатаў з гэтай выставы была падорана музею.

У 1930 годзе, па рашэнні гарвыканкама, музею адводзіцца новы будынак па вуліцы Пушкіна, 145 (гэта быў асабняк, пабудаваны ў 1912 годзе). Былі адкрыты новыя аддзелы: аддзел рэлігіі, прамысловасці і гістарычны аддзел. У гэтым будынку музей працягваў працаваць да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Лёс Ц. Я. Славіна, вялікага энтузіяста музейнай справы, склаўся трагічна. Яго абвінавацілі ў контррэвалюцыйным выступе, у захоўванні контррэвалюцыйных кніг і 6 жніўня 1937 года Славін быў арыштаваны. Цодзік Якаўлевіч загінуў у адным з лагераў ГУЛАГа. Пазней ён быў рэабілітаваны пасмяротна.

З 1 кастрычніка 1996 года музей размяшчаецца ў новым будынку па адрасе вул. Сацыялістычная 56/40.

Remove ads

Экспазіцыя

Агульная плошча музея складае 1343 м², экспазіцыйная — 668,9 м², плошча захоўвання фондаў 95,4 м². У музеі два паверхі. 10 экспазіцыйных залаў, 5 фондавых пакояў, лекцыйная зала на 40 пасадкавых месцаў, бібліятэка, 4 кабінеты супрацоўнікаў, кабінет дырэктара. Дырэктар музея — Арцёмчык Наталля Пятроўна (з 24.09.1987). Аўтар праекта мастацкага афармлення экспазіцыі музея – заслужаны працаўнік культуры Беларусі Эдуард Агуновіч. Удзел у афармленні экспазіцыі прынялі члены Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза мастакоў: Валер Калтыгін, Юрый Нікіфараў, Анатоль Концуб, Эдуард Белагураў, Алег Савічаў, І. І. Данільчанка, Уладзімір Рубцоў, Сямён Абрамаў. Непасрэднымі выканаўцамі мастацка-афарміцельскіх прац сталі бабруйскія прафесійныя мастакі: У. Н. Гаўрыленка, А. У. Гаўрыленка і інш.

15734 прадметаў асноўнага фонду, 19012 прадметаў навукова–дапаможнага фонду. Асноўны фонд музея складаюць прадметы 28 музейных калекцый: «Археалогія», «Боепрыпасы і часці зброі», «Баністыка», «Вексілалогія», «Ваенная амуніцыя», «Графіка», «Дакументы», «Дэкаратыўна-прыкладнае мастацтва», «Жывапіс», «Кераміка», «Механізмы і дэталі механізмаў», «Нумізматыка», «Адзежа», «Прылады працы і прыстасаванні», «Агнястрэльная зброя», «Друкаваныя выданні», «Прадметы побыту», «Прадметы з утрыманнем каштоўных металаў», «Прыборы і апараты», «Прыродазнаўчая калекцыя», «Скульптура», «Сфрагістыка», «Фалерыстыка», «Фонадакументы» «Фотадакументы», «Халодная зброя», «Шкло», «Іншыя калекцыі».

Remove ads

Літаратура

  • Бабруйскі краязнаўчы музей / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі – Мн., 1993. – Т. 1. – С. 257.
  • Расказваюць экспанаты: (Бабруйскі краязнаўчы музей) / / Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бабруйска. – Мн., 1995. – С. 738.
  • Артемчик Н. П. Из истории Бобруйского краеведческого музея / / Старажытнасці Бабруйшчыны. – Мн. – Бабруйск, 1998. – Вып. 2. – С. 5–9.
  • Артемчик Н. Цодик Славин умер. Но его дело в Бобруйске живет: Бобруйс. краевед. музею 70 лет / / Магілёўская праўда. – 1994. – 7 ліп.
  • Казак А. За справу бяруцца мастакі / / Магілёўскія ведамасці. – 1995. – 19 снеж. – С. 5.
  • Карплюк Н. Краязнаўчы музей на стадыі аднаўлення / / Бабруйскае жыццё. – 1996. – 13 ліп.
  • Котловская М. В пятницу музей открывает свою первую экспозицию / / Бобруйский курьер. – 1997. – 24 июня.
  • Лістапад С. Краязнаўчы музей рыхтуецца да наваселля / / Бабруйскае жыццё. – 1996. – 7 мая.
  • Половикова И. Когда-то и на Бобруйщине жили мамонты / / Могилевская правда. – 1998. – 1 авг.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads