Бабрыкоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бабрыко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Бобрык.

Хуткія факты Бабрыкоўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Лышчаўскага сельсавета перададзена вёска Дабраслаўка[1]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2088 чалавек[3], з іх 97,7 % — беларусы, 1,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1215 чалавек[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads