Бабыніцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бабы́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Бабынічы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадоцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Полацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 39 населеных пунктаў[2]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Нацкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Антонавічы, Арэхаўна, Багушова, Глінскія, Данева, Зазер’е, Крошына, Слабада і Шлюбоўшчына)[3]. 8 красавіка 2004 года ў склад новаўтворанага Ветрынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Глінскія, Данева, Зазер’е, Крошына, Слабада і Шлюбоўшчына)[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 980 чалавек[5], з іх 89,0 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 1,3 % — азербайджанцы, 1,2 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 647 чалавек[7].
Населеныя пункты
Бабыніцкі сельсавет уключае 39 населеных пунктаў:
- Антонавічы
- Арэхаўна
- Багушова
- Бабынічы
- Баярова
- Будзькаўшчына
- Быстрыца
- Бярэзінец
- Вуглы
- Вуглы 2
- Вухвішча
- Вялікае Сяло
- Гімрава
- Дварэц
- Двор Саланевічы
- Жураўна
- Забелле 1
- Забелле 2
- Загарані
- Загацце
- Замошша 1
- Замошша 2
- Кармалысы
- Лабэцкія
- Лесава
- Лука
- Марозенкі
- Мураўі
- Надазёрная
- Падазер’е
- Паддуб’е
- Паметнікі
- Плігаўкі
- Рабчонкі
- Саланевічы
- Саўчонкі
- Смолеўшчына
- Сушына
- Шандзялы
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads