Гарадоцкі сельсавет (Ветрынскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ветрынскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадо́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ветрынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Загацце.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарадок. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Загацце. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Ветрынскім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бабыніцкага сельсавета[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads