Багавіцінавічы

шляхецкі род гербаў «Корчак» і «Пелікан» From Wikipedia, the free encyclopedia

Багавіцінавічы
Remove ads

Багавіцінавічы або Багавіціны — шляхецкі род герба «Корчак» у Вялікім Княстве Літоўскім.

Хуткія факты Багавіцінавічы, Роданачальнік ...

Найбольш вядомыя:

  • Багавіцін[uk] (?—?), заснавальнік роду. Упершыню згадваецца ў 1431 годзе сярод прыхільнікаў вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, магчыма, служыў яму і ў 1440-я гады. Меў сыноў Льва, Богуша і Пятра.
  • Леў (?—?), пісар каралеўскі (1481), ключнік берасцейскі (1487), чашнік літоўскі (1501), намеснік крамянецкі (1502). Галіна Льва скончылася на яго сынах Іване, Багдане і Багавіціне ў 1520-я гады
  • Богуш (?—?), пісар каралеўскі (1500). Меў сыноў Богуша, Міхала, Воіна, Яна.
  • Ганна (?—?), жонка падскарбія земскага Андрэя Аляксандравіча.
  • Міхайла (?—1530), пісар літоўскі (1508), намеснік жыжморскі, слонімскі і крамянецкі, маршалак літоўскі (1511), падскарбі земскі (1520).
  • Ян (?—1551), староста карнялаўскі (1527), драгіцкі (1542), крамянецкі (1548), маршалак каралеўскі (1546).

У дакументах 16 ст. згадваецца каля 20 прадстаўнікоў роду Багавіцінаў, якія займалі розныя павятовыя пасады ў Берасцейскім і Валынскім ваяводствах, у тым ліку Вацлаў, пасол соймавы (1589), Андрэй, стольнік валынскі (1596), Міхаіл, маршалак берасцейскі і інш.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads