Гетманшчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ге́тманшчына (укр.: Гетьма́нщина; афіцыйна Войска Запарожскае укр.: Військо Запорозьке) — украінская казацкая дзяржава, гістарыяграфічная назва часткі тэрыторый сучаснай Украіны і Расіі (Старадуб’е), на якую распаўсюджвалася ўлада гетмана.
Remove ads
Remove ads
Назва
Украіна
У афіцыйных дакументах і іншых крыніцах Гетманшчыны пераважна называлася Украінай (лац.: Ucraina), Украінскай дзяржавай або Украінскім княствам.
Напрыклад, у 1672 годзе ў Бучацкім мірным дагаворы паміж Рэччу Паспалітай і Асманскай імперыяй згадваецца «Украінская дзяржава» (польск.: Państwo Ukraińskie, турэцк.: اوكراینا مملكتی / Ukrayna memleketi).[8][9][10] У 1712 годзе гэты тэрмін ужываў і гетман у выгнанні Піліп Орлік.[11] Акрамя таго, у сваіх лацінскіх лістах Орлік таксама піша пра «Украінскую рэспубліку», а ў лісце да мітрапаліта Стэфана Яворскага (1715) атаясамлівае «Украіну» з «Маскоўскай дзяржавай».[12][13] У яго «Сумаріі прав Украіны» (1712) мы таксама бачым «Украінскае княства», а гетмана Івана Мазепу Орлік называе «князем Украіны».[14] У 1677 годзе кошавы стараста Іван Сірко называў гетманства Украінай і пісаў, што Хмяльніцкі «ўпрыгожыў Украіну ўдзельным княствам».[15] Іван Мазепа таксама ўжываў тэрмін «Украіна», супрацьпастаўляючы яе «Маскоўскай дзяржаве», называючы яе «сваёй бацькаўшчынай» і «мілай маці».[13]
Русь
Тэрміны «Русь» і «Украіна» часта выкарыстоўваліся як назвы адной тэрыторыі. У грамаце-звароце гетмана Івана Брюхавецкага да Войска Запарожскага Нізовага ад 1667 г. гаворыцца аб намеры крымскага хана «ісці на Русь або на Украіну».[16] У 1669 годзе гетман Пятро Дарашэнка, жадаючы адрадзіць Русь у межах ад Віслы да горада Сеўска, называў Гетманшчыну проста «Русь».[17]
Маларосія
У расійскай дыпламатычнай перапісцы Гетманшчына называлася «Маларосія» (руск.: Малороссия).[18]
Remove ads
Геаграфія
Гетманшчына пад уладай Багдана Хмяльніцкага ахоплівала землі плошчай больш за 200 000 км². Заходняя мяжа адпавядала заходняй мяжы Брацлаўскага ваяводства Рэчы Паспалітай, паўночная і ўсходняя — Кіеўскага і Чарнігаўскага ваяводстваў. Паўднёвыя землі межавалі з Крымскім ханствам, а пасля Вечнага міру — з межамі ніжняга казацтва. У 1650-х гадах Гетманшчына некаторы час кантралявала частку Паўднёвай Беларусі, вядомую як Беларускі полк (укр.: Білоруський, Могилівський, Чауський полк).
Remove ads
Гісторыя
Гетманшчына бярэ свой пачатак з паўстання Хмяльніцкага, якое ўспыхнула ў 1648 годзе[19][20]. Першапачаткова ахоплівала як Лева- і Правабярэжную Украіну, так і Запарожжа. Пасля паўстання Барабаша і Пушкара ўтварылася Войска Запарожскае Нізавое і Запарожжа стала падпарадкоўвацца гетману толькі фармальна, а пасля падпісання Вечнага міру 1686 года паміж Рускім царствам і Рэччу Паспалітай і ліквідацыяй гетманскага кіравання на Правабярэжнай Украіне, тэрмін стаў ужывацца толькі ў дачыненні Левабярэжжа, Кіева і яго наваколляў.[21]
У 1654 годзе Гетманшчына прыняла пратэктарат рускага цара. З 1663 года Гетманшчына, якая мела ў палітыка-адміністрацыйным стаўленні шэраг асобых правоў у складзе Рускага царства, была падкантрольная Маларасійскаму прыказу[22], а пасля смерці гетмана Скаропадскага — кіравалася Маларасійскай калегіяй[23].
У 1764 годзе падчас ваенных рэформаў званне гетмана Войска Запарожскага было адменена і апошні гетман Кірыл Разумоўскі быў павышаны ў званні да генерал-фельдмаршала. Аднак фармальна старыя адміністрацыйныя адзінкі Гетманшчыны працягвалі існаваць да 1782 года: па ўказу Кацярыны II набыло моц агульнае палажэнне аб губернях Расійскай імперыі 1781 года, з прычыны чаго перажыткі соценна-палкавога адміністрацыйнага падзелу Войска Запарожскага канчаткова выйшлі з юрыдычнага ўжывання Расійскай імперыі.
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads