Багноўка
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багно́ўка[1][2], вадзяніка[1], вараніка[1], шыкша[1] (Empetrum) — род кветкавых вечназялёных нізкарослых хмызнякоў сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Лісце вузкае, шчыльнае, з загорнутымі ўніз бакамі. Кветкі дробныя, пазухавыя, трохчленавыя, з падвойным калякветнікам, тычынак 3. Плод — ягадападобная касцянка з вадкім і крыху саладкавым сокам.
Арэал
Налічваецца ад некалькіх да 18 відаў, якія пашыраны ў халодных абласцях Паўночнага паўшар’я, у паўднёвых раёнах Паўднёвай Амерыкі і на некаторых прылеглых астравах (Чылійскія Анды, Вогненная Зямля, астравы Фалклендскія і Трыстан-да-Кунья), ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі і ў паўднёва-заходняй Еўропе. Сустракаюцца па мохавай, мохава-лішайнікавай і камяністай тундры, на сфагнавых балотах, радзей на пясчаных косах і дзюнах, у лясах і ў альпійскім поясе.
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads