Ніна Аляксандраўна Зельтэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніна Аляксандраўна Зельтэн (5 красавіка 1924, Баку) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1958), дацэнт (1972).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Азербайджанскі індустрыяльны інстытут у 1947 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, Упраўленні па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, з 1950 па 1953 г. — галоўным архітэктарам Ліепая ЛатвССР, у ІБіА Дзяржбуда БССР, з 1969 года — выкладчык, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1950 года. Член КПСС з 1955 года. Пражывае ў г. Мінск.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар манаграфіі «Архітэктура і планіроўка малых гарадоў Беларусі» (Мінск, 1968), мае больш за 40 публікацый у спецыяльным друку.
Узнагароды
Узнагароджана дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1960, 1968).
Бібліяграфія
- Н. А. Зельтен. Архитектура и планировка малых городов Белоруссии. — «Наука и техника». — Минск, 1968. — 124 с.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads