Балонскі працэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балонскі працэс — працэс збліжэння і гарманізацыі сістэм вышэйшай адукацыі краін Еўропы з мэтай стварэння адзінай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Афіцыйнай датай пачатку працэсу прынята лічыць 19 чэрвеня 1999 года, калі была падпісана Балонская дэкларацыя.

Рашэнне ўдзельнічаць у дабравольным працэсе стварэння Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі было аформлена ў Балонні прадстаўнікамі 29 краін. На сённяшні дзень працэс уключае ў сябе 48 краін-удзельніц з 49 краін, якія ратыфікавалі Еўрапейскую культурную канвенцыю Савета Еўропы (1954). Балонскі працэс адкрыты для далучэння іншых краін.
Расія далучылася да Балонскага працэсу ў кастрычніку 2003 года на берлінскай сустрэчы міністраў адукацыі еўрапейскіх краін. У 2005 годзе ў Бергене Балонскую дэкларацыю падпісаў міністр адукацыі Украіны. У 2010 годзе ў Будапешце было прынята канчатковае рашэнне аб далучэнні Казахстана да Балонскай дэкларацыі. Казахстан — першая цэнтральнаазіяцкая краіна, прызнаная паўнапраўным членам еўрапейскай адукацыйнай прасторы.
Remove ads
Гісторыя
Пачатак Балонскага працэсу можна аднесці да сярэдзіны 1970-х гадоў, калі Саветам міністраў Еўрапейскага саюза была прынята рэзалюцыя а першай праграме супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.
У 1998 годзе міністры адукацыі чатырох еўрапейскіх краін (Францыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі і Італіі), якія ўдзельнічалі ў святкаванні 800-годдзя парыжскага ўніверсітэта Сарбона, сышліся ў думке, што сегментацыя еўрапейскай вышэйшай адукацыі ў Еўропе перашкаджае развіццю навукі і адукацыі. Яны падпісалі Сарбонскую дэкларацыю (англ.: Sorbonne Joint Declaration, 1998). Мэта дэкларацыі заключалася ў стварэнні агульных палажэнняў па стандартызацыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, дзе мабільнасць трэба падтрымліваць як для студэнтаў і выпускнікоў, так і для павышэння кваліфікацыі персаналу. Акрамя таго, яна павінна была забяспечыць адпаведнасць кваліфікацый сучасным патрабаванням на рынку працы.
Мэты Сарбонскай дэкларацыі былі пацверджаны ў 1999 годзе пры падпісанні Балонскай дэкларацыі, у якой 29 краін выказалі сваю гатоўнасць узяць на сябе абавязак павялічыць канкурэнтаздольнасць еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, падкрэсліваючы неабходнасць захавання незалежнасці і самастойнасці ўсіх вышэйшых навучальных устаноў. Усе палажэнні Балонскай дэкларацыі былі усталяваны як меры дабравольнага працэсу ўзгаднення, а не як жорсткія юрыдычныя абавязкі.
Remove ads
Асноўныя мэты Балонскага працэсу
З самага пачатку Балонскі працэс быў прызваны павялічыць канкурэнтаздольнасць і прывабнасць еўрапейскай вышэйшай адукацыі, садзейнічаць мабільнасці студэнтаў, палегчыць працаўладкаванне за кошт увядзення сістэмы, якая дазваляе лёгка вызначыць узровень падрыхтоўкі выпускнікоў. Яшчэ адной важнай мэтай, якая была пастаўлена з самага пачатку, з'яўляецца забеспячэнне высокай якасці навучальнага працэсу. У ходзе шматлікіх сустрэч міністраў адукацыі былі распрацаваны асноўныя палажэнні адзінага адукацыйнага працэсу. Раздзяленне навучэнцаў на студэнтаў і аспірантаў было прапанавана замяніць кваліфікацыйнымі ступенямі з акцэнтамі на вынікі навучання. Канцэпцыя грамадскага кантролю вышэйшай адукацыі была ўведзена і зараз успрымаецца як асноўная палітыка ў вобласці еўрапейскай вышэйшай адукацыі.
Remove ads
Далучэнне да Балонскага працэсу
Краіны далучаюцца да Балонскага працэсу на дабравольнай аснове праз падпісанне адпаведнай дэкларацыі. Пры гэтым яны прымаюць на сябе пэўныя абавязкі, некаторыя з якіх абмежаваныя тэрмінамі:
- з 2005 года пачаць задарма выдаваць усім выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў краін-удзельніц Балонскага працэсу еўрапейскія дадаткі адзінага ўзору да дыпломаў бакалаўра і магістра;
- да 2010 года рэфармаваць нацыянальныя сістэмы адукацыі ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі Балонскай дэкларацыі.
Удзельнікі Балонскага працэсу

Удзельнікамі Балонскага працэсу з'яўляюцца 48 краін (2015 год) і Еўрапейская камісія. Такім чынам, Манака і Сан-Марына — адзіныя еўрапейскія краіны, якія не ўдзельнічаюць у працэсе.
Беларусь у Балонскім працэсе
У ліпені 2010 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Такім чынам, лічылася, што пытанне аб уваходжанні краіны ў Балонскі працэс будзе разгледжана ў красавіку 2012 года падчас канферэнцыі міністраў адукацыі краін — удзельніц Балонскай дэкларацыі ў Бухарэсце.[1]
На пасяджэнні групы, якая прадстаўляе ўсе 48 краін-удзельніц Балонскай дэкларацыі, праходзіўшым 18—19 студзеня 2012 года ў Капенгагене, быў вынесены вердыкт аб негатовасці краіны да ўступлення ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Паводле ацэнкі Працоўнай групы, Беларусь не выконвала прынцыпы і каштоўнасці Балонскага працэсу, у тым ліку акадэмічныя свабоды, інстытуцыйную аўтаномію і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.[2] Аднак канчатковае рашэнне мусілі прыняць 47 міністраў адукацыі на саміце ў Бухарэсце 26-27 красавіка.
За тыдзень да бухарэсцкага саміту стала вядома, што на новым пасяджэнні працоўнай групы беларускую заяўку на далучэнне вырашана было цалкам зняць з парадку дня саміту. Такім чынам, наступная спроба ўступлення краіны ў Балонскі працэс можа адбыцца не раней за 2015 год, падчас сустрэчы міністраў адукацыі ў Ерэване. Дагэтуль не было выпадкаў, каб заяўку краіны, што жадала ўвайсці ў Балонскі працэс, адхілялі з-за яе неадпаведнасці крытэрам прасторы.[3]
Мы лічым, што дазвол Беларусі далучыцца да Балонскага працэсу быў бы выкарыстаны дзяржаўнай прапагандай, аднак зрабіў бы мала карыснага для студэнтаў і выкладчыкаў у такіх напрамках, як іх права на атрыманне адукацыі і правядзенне даследаванняў.
— старшыня Еўрапейскага студэнцкага саюза Алан Пол
Новы міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 траўня 2013 года, сказаў, што галоўны адмоўны бок удзелу ў Балонскім працэсе — «вымыванне мазгоў».[4]
Другая заяўка на далучэнне да Балонскага працэсу і далучэнне да ЕПВА Міністэрства адукацыі Беларусі накіравала ў 2014 годзе. У пачатку красавіка 2015 года стала вядома, што беларускае пытанне ўключана ў парадак дня, і кіраўнік Мінадукацыі Міхаіл Жураўкоў атрымаў запрашэнне на канферэнцыю ў Ерэван[5].
14 мая 2015 года ў Ерэване на Канферэнцыі міністраў адукацыі краін ЕПВА і форуме па Балонскай палітыцы было аб’яўлена пра тое, што Беларусь далучылася да Балонскага працэсу і ўвайшла ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА)[5]
11 красавіка 2022 года членства Беларусі і Расіі было прыпынена з-за ўварвання Расіі ва Украіну[6].
Remove ads
Зноскі
- Беларусь не рэкамендуюць прымаць у Балонскі працэс // 25.01.2012 Eўрарадыё
- Беспрэцэдэнтны крок: Беларусь адлучылі ад Балонскага працэсу мінімум на 3 гады // 19.04.2012 Наша Ніва
- Беларусь далучылася да Балонскага працэсу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2017. Праверана 14 мая 2015.
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads