Сяргей Аляксандравіч Маскевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Алякса́ндравіч Маске́віч (нар. 1 жніўня 1953, в. Быкаўка, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканняў, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 жніўня 1953 года ў в. Быкаўка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1974 годзе скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Фізіка». Вучыўся ў аспірантуры Інстытута біяхіміі АН БССР. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Спектральна-люмінесцэнтныя ўласцівасці вытворных тыяміну, піравінаграднай кіслаты і іх комплексаў з іонамі двухвалентных металаў у растворах» па фізіка-матэматычных навуках, працаваў на кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па фізіка-матэматычных навуках, у тым жа годзе стаў прарэктарам ГрДУ па навуковай працы. У 1997—2005 гадах быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Аўтар больш за 250 навуковых прац па фізіцы малекул і менеджменту ў адукацыі.
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га і 24-га скліканняў. З 2005 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе ўзначальваў Пастаянную камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
З 29 снежня 2010 года па 27 снежня 2014 года працаваў Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 2015 па 2023 год ўзначальваў Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава БДУ[2][3]..
Remove ads
Узнагароды
Зноскі
- Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- Это наша история Архівавана 6 мая 2017.// Сайт Інстытута імя Сахарава
- В экологическом институте им. А. Д. Сахарова назначили нового директора(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2024. Праверана 26 чэрвеня 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads