Бальзамін звычайны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бальзамі́н звычайны[1][2] (Impatiens noli-tangere) — від травяністых раслін роду Бальзамін (Impatiens) сямейства Бальзамінавыя (Balsaminaceae). Тыпавы від роду.
Remove ads
Назва
Бальзамін звычайны, бальзамін[1], бальсаміна, пстрыкаўка, прыгаўка[3][4][5], бельсаміна, бельсаміна лесавая[6].
Апісанне
Аднагадовая расліна, 50-120 см вышынёй. Сцябло ў верхняй частцы злёгку галінастае, сакавітае, далікатнае. Лісце чаргаванае, чарашковае. Ліставыя пласціны ад эліптычных да яйкападобных, тонкія, з рэдка зубчастымі палямі (7—16 зубцоў з кожнага боку). Кветкі жоўтыя, з чырвонымі кропкамі, 2-3 см даўжынёй, павіслыя, з кручкападобным выгнутым шпорцам. Плод — 5-часткавая каробачка, якая разрываецца, калі гатовая, рассейваючы насенне ў паветры. 2n = 20[2][7][8].
Remove ads
Распаўсюджанне
Насяляе умераныя рэгіёны Еўразіі і паўночна-захад Паўночнай Амерыкі[9][10][11].
Ва Украіне від расце ў вільготных месцах у лясах і на балотах — у Карпатах, на Палессі, у лесастэпе, звычайна; у горным Крыме (на р. Бурульча), вельмі рэдка[2].
Галерэя
- Лісток
- Кветка
- Плод
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 223. (руск.) (укр.)
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927
- Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- luontoportti.com . (англ.)
- efloras.org . (англ.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads