Бальніца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бальніца
Remove ads

Бальніца, лякарня — лячэбна-прафілактычная ўстанова, якая надае стацыянарную кваліфікаваную і спецыялізаваную медыцынскую дапамогу.

Thumb
Бальніца ў Бразіліі.

Гісторыя

Thumb
Руіны двухтысячагадовай бальніцы былі знойдзены ў гістарычным горадзе Анурадхапура Міхінтале  (англ.) Шры-Ланкі.

У ранняй Індыі Фасянь  (руск.), кітайскі будыйскі манах, які падарожнічаў па Індыі каля 400 г.н.э., запісаў прыклады лячэбных устаноў.[1] Паводле Махавамсе, старажытнай хронікі сінгальскай каралеўскай сям’і, напісанай у шостым стагоддзі н.э., кароль Шры-Ланкі Пандукабхая  (англ.) (гады праўлення 437—367 да н.э.) меў прытулкі і бальніцы (Сівікасоці-Сала).[2] Бальніца і медыцынскі навучальны цэнтр  (руск.) таксама існавалі ў Гандзішапуры  (руск.), буйным горадзе на паўднёвым захадзе Персідскай імперыі Сасанідаў, заснаваным у 271 годзе н.э. Шапурам I  (руск.).[3]

У Старажытнай Грэцыі практыкавалася лячэнне хворых у так званых «ятрэях», якія ўяўлялі сабой дамы з добрым асветленнем, якія мелі шмат прыстасаванняў для лячэння і хірургічных аперацый. У рымлян меліся валетудынарыі — спецыяльныя месцы для лячэння хворых, упершыню заснаваныя пры Траяне ў ваенны час.[4]

Першыя бальніцы (шпіталі) на тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў 15-16 стагоддзях. У пачатку 19 стагоддзя ў губернскіх і павятовых гарадах Беларусі арганізоўваліся бальніцы прыказаў грамадскай апекі (Мінск, 1799; Магілёў, 1802; Гродна і Віцебск, 1804), невялікія турэмныя, фабрычныя, прыватныя, філантрапічныя бальніцы.[5]

Remove ads

Класіфікацыя

Бальніцы класіфікуюць па тыпе арганізацыі і па спецыялізацыі.

Тыпы арганізацыі бальніц

  • Дэцэнтралізаваныя — кожнае аддзяленне займае асобны корпус бальніцы. Недахоп такой сістэмы — вялікая плошча. У чыстым відзе практычна не сустракаецца.
  • Цэнтралізаваныя — абсалютная большасць аддзяленняў злучана ў адным корпусе і, звычайна, размешчаны на розных паверхах або ў розных частках будынка. Звычайна пры такім тыпе арганізацыі за межы аднаго збудавання выносяцца тэхнічныя памяшканні, блок харчавання, паліклінічныя і танаталагічныя (патолагаанатамічныя) аддзяленні.
  • Мяшаны — злучэнне асаблівасцяў абодвух відаў: ёсць адзін-два вялікія корпусы з рознымі аддзяленнямі і некалькі драбнейшых карпусоў для асобных аддзяленняў. Большасць вялікіх бальніц арганізавана такім чынам.

Спецыялізацыя (профіль)

  • Спецыялізаваныя — скіраваныя на лячэнне пэўнага класу захворванняў: кардыялагічныя (кардыяцэнтр), нейрахірургічныя, анкалагічныя, уралагічныя, інфекцыйныя і іншыя
  • Шматпрофільныя — ўстановы, скіраваныя на дыягностыку і лячэнне шырокага спектру захворванняў
  • Дзіцячыя
  • Шпіталі для інвалідаў і інш.

У адпаведнасці з профілем лячэнне плануюць размяшчэнне палат у тэрапеўтычных і хірургічных і інфекцыйных карпусах.

Да ўстаноў бальнічнага тыпу належаць дыспансеры, радзільныя дамы, клінікі, бальніцы аднаўленчага лячэння, хуткая дапамога і іншыя медыцынскія ўстановы, у якіх ёсць умовы (ложкавы фонд і кваліфікаваны медыцынскі персанал) для дапамогі і стацыянарнага лячэння хворых.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads