Шпіталь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шпіталь (ням.: Spital, ад лац. лац.: hospital — гасцінны) — медыцынская ўстанова для стацыянарнага лячэння.

Часта шпіталь — гэта ўстанова для лячэння вайскоўцаў і членаў іх сямей, а таксама работнікаў сілавых ведамстваў. Выдзяляюць ваенныя, ваенна-марскія, авіяцыйныя шпіталі, а таксама шпіталі МУС, КДБ, памежных войск, шпіталі для інвалідаў вайны[1].
Паводле профілю адрозніваюць аднапрофільныя і шматпрофільныя шпіталі. Паводле формы арганізацыі — стацыянарныя і рухомыя.
Шпіталі могуць мець клінічныя аддзяленні: тэрапеўтычнае, хірургічнае і іншыя. У некаторых шпіталях функцыянуюць паліклінікі, лабараторыі і іншыя падраздзяленні. Акрамя лячэбнай дзейнасці, у шпіталях могуць праводзіцца ўрачэбная экспертыза і навуковыя даследаванні[1].
Remove ads
У беларускай гісторыі
У Беларусі ў XV-XVIII стагоддзях шпіталямі называлі ўстановы для апекі над састарэлымі, бяздомнымі і хворымі. Такія шпіталі засноўваліся на ахвяраванні свецкіх феадалаў, каталіцкіх і пратэстанцкіх храмаў, кляштараў ды іншых дабрачынцаў[1].
Прыклады першых шпіталяў:
У першай палове XVII стагоддзя ў гарадах Беларусі дзейнічала па некалькі шпіталяў.
Remove ads
Гл. таксама
- Бальніца
- Медыцынская ўстанова
- Паліклініка
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads