Бальцар Стравінскі
(пам. 1633) ваявода менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бальцар (Бальтазар) Стравінскі (? — 1633) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Цівун і гараднічы троцкі (згадв. 1596), староста мазырскі (1607—1620), кашталян берасцейскі (1624—1627) і смаленскі (1627—1631), ваявода менскі (з 1631). Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.
Remove ads
Біяграфія
З роду Стравінскіх герба «Суліма», Меў братоў Марціна, Крыштафа і Эразма, пачынальнікаў разгалінаванага ў Мазырскім і Менскім паветах роду, з якога паходзіць кампазітар Ігар Стравінскі. Праз шлюб з Сапяжанкай і службу Льву Сапегу зрабіў выдатную палітычную кар’еру. Быў прызначаны соймам камісарам для разліку з Берасцейскімі канфедэратамі і недапушчэння рокашу ў 1607 годзе.
Каталік і фундатар першага касцёла ў Мазыры (1616). У 1616 годзе абраны соймам адным з камісараў-дарадчыкаў маладога каралевіча Уладзіслава Вазы ў паходзе на Маскву (1617). Таксама быў у вайсковай радзе пры Яне Каралі Хадкевічы падчас выправы пад Хацін (1621), аднак удзелу ў вайне не браў.
Быў электарам Уладзіслава IV Вазы ад Менскага ваяводства (1632).
Уладальнік Жыдзішак, Кетавішак i Дудзічаў, па яго безпатомнай смерці маёмасць перайшла да сваякоў.
Быў двойчы жанаты: спачатку з Соф’яй Сапегай, дачкой троцкага земскага суддзі Багдана Сапегі, а пасля з князёўнай Соф’яй Друцкай-Горскай. Дзяцей не пакінуў, яго ўдава Друцкая-Горская потым другі раз выйшла замуж за віленскага ваяводу Крыштафа Хадкевіча.
Remove ads
Зноскі
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 26.
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 56. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 140. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 88. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads