Бальшавік (часопіс)

часопіс, орган ЦК КПЗБ From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Бальшаві́к» — тэарэтычны і палітычны орган ЦК КПЗБ. Выдаваўся нелегальна са снежня 1924 да 1936 у Вільні, пазней у Менску на беларускай (асобныя матэрыялы на рускай) мове. Нумары 1—40 выйшлі як газета, з нумара 41-га — часопіс (выйшла 50 нумароў).

Хуткія факты «Бальшавік», Тып ...

Змяшчаў артыкулы па тэорыі і практыцы камуністычнага руху ў Польшчы і Заходняй Беларусі, рабоце секцый Камінтэрна ў краінах Заходняй Еўропы, пастановы пленумаў ЦК КПЗБ, матэрыялы канферэнцый і з’ездаў КПЗБ, хроніку партыйнай работы. Пісаў пра палітычнае і эканамічнае становішча ў СССР і БССР. Адыгрываў актыўную ролю ў кіраўніцтве рэвалюцыйным і нацыянальна-вызвольным рухам працоўных Заходняй Беларусі.

Друкаваў і сектанцкія матэрыялы, асабліва ў 1930-я гг.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads