Бальшухі
вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бальшу́хі[1] (трансліт.: Baĺšuchi, руск.: Большухи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вымнянскага сельсавета. За 23 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 28 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Remove ads
Гісторыя
У 19 стагоддзі Бальшухі ў Віцебскім павеце Віцебскай губерні. У 1878 годзе маёнтак, 585 дзесяцін зямлі, маёмасць памешчыка Ф.Каліноўскага, у Вымнянскай воласці. У пачатку 20 стагоддзя фальварак, належаў мешчаніну С.Мацкевічу. У сакавіку 1924 года вернуты ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Котаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў сяле Котава.
Remove ads
Насельніцтва
- 1 двор, 4 жыхары (1905)
- 4 двары, 16 жыхароў (1926)
- 9 гаспадарак, 18 жыхароў (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads