Бамія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бамія
Remove ads

Ба́мія[1] (Abelmoschus esculentus, раней лічылася Hibiscus esculentus) — від кветкавых раслін роду Абельмош (Abelmoschus) сямейства Мальвавыя, вырошчваецца ў якасці гародніны.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м. Лісце пальчаталопасцевае, на доўгіх чаранках. Кветкі жоўтага колеру, адзіночныя, размешчаныя ў пазухах лісця. Плодкаробачка выцягнутай формы даўжынёй да 25 см.

Распаўсюджанне і экалогія

Цеплалюбівая і святлолюбівая расліна. Паходзіць з Усходняй Афрыкі. Вырошчваецца ў краінах Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Еўропы, у Закаўказзі.

Гаспадарчае значэнне

Тэхнічная, лекавая, кармавая і гароднінная расліна. Са сцёблаў вырабляюць грубыя валокны. Няспелыя плады і лісце спажываць у ежу. З насення баміі вырабляюць сурагаты кавы і какавы.

Thumb
Thumb
Thumb
Злева направа: кветка, плады, плод у разрэзе

Зноскі

  1. Напісанне Бамія у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 2. — Мн., 1996. — С. 271.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads