Баніфацый I Манферацкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баніфацый I Манферацкі (1150 — 4 верасня 1207) — лідар Чацвёртага крыжовага паходу, першы кароль Фесалонікі.
Remove ads
Біяграфія
Паводле паходжання — маркграф Манферацкі, сын Вільгельма V Старога і Юдзіфы Аўстрыйскай, брат Вільгельма па мянушцы Доўгі Меч і Конрада Манферацкага.
У 1191—1193 гадах ваяваў на боку імператараў Фрыдрыха I і Генрыха VI супраць Ламбардскай лігі, у 1194 годзе — супраць Сіцыліі. У 1201 годзе ў Суасоне быў абраны правадыром Чацвёртага крыжовага паходу, які скончыўся ўзяццем і рабаваннем Канстанцінопаля.
Remove ads
Падзел Візантыі
Падчас крыжовага паходу Баніфацый трымаўся ў цені венецыянскага дожа Энрыка Дандала, які фінансаваў экспедыцыю на ўсход. Тым не менш пры заснаванні Лацінскай імперыі ён разлічваў заняць імператарскі трон і ажаніўся з імператрыцай-удавой Марыяй. Венецыянцы заблакавалі абранне яго імператарам, асцерагаючыся празмернага ўзмацнення Манферацкай дынастыі. У Канстанцінопалі стаў валадарыць Балдуін I Фландрскі, а яго брат і спадчыннік Генрых I Фландрскі ажаніўся з дачкой Баніфацыя. У якасці кампенсацыі Баніфацыю былі перададзены візантыйскія вобласці на ўсходзе ад Басфора, а таксама востраў Крыт. Сваёй сталіцай ён абраў другі па велічыні горад імперыі — Фесалонікі. Так узнікла Фесаланікская дзяржава.
Быў забіты ў бітве з балгарамі (4 верасня 1207 года) у паўднёвай частцы Радопаў. Яго галава была адрэзана і паслана да цара Калаяна ў Тырнава. У Фесалоніках яго спадчыннікам стаў 2-гадовы сын ад шлюбу з Марыяй Венгерскай — Дзімітрый, а Манферат атрымаў старэйшы — Гульельма.
Remove ads
Шлюбы і дзеці
- Прыкладна ў 1170 годзе яго жонкай стала Алена дзі Боска (Helene di Bosco; пам. каля 1204). Трое дзяцей:
- Гульельма VI, маркграф Манферацкі
- Беатрыса, другая жонка Энрыка II дэль Карэта, маркграфа Савоны
- Агнэса (каля 1180 — 1208), жонка Генрыха Фландрскага, імператара Лацінскай імперыі
- Элеанора Савойская (пам. 1202), дачка графа Умберта III Савойскага;
- У 1204 годзе ажаніўся з Маргарытай/Марыяй Венгерскай (1175 — пасля 1223), дачкой Белы III, удавой Ісака II Ангела
- Дзімітрый, кароль Фесалонікі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads