Бара (этнічная група)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бара (малагас. Bara) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёвы Мадагаскар. Агульная колькасць (2022 г.) — 978 000 чалавек[1].
Згодна паданням бара, іх продкі прыйшлі на Мадагаскар з Усходняй Афрыкі. У XIX ст. стварылі два дзяржаўныя аб’яднанні, заваяваныя ў кан. XIX ст. французамі.
Галоўны занятак — жывёлагадоўля. Бара разводзяць зебу. Шырока распаўсюджана традыцыя крадзежа свойскай жывёлы дахалу. У мінулым юнакі бара нават арганізоўвалі ваенныя атрады для нападаў на суседзяў і згону чужых статкаў.
Сярод іншых малагасійцаў бара вядомы дзякуючы іх шаманам мпісікіды, якія лічацца добрымі лекарамі, чараўнікамі і празорцамі.
Размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы.
Большасць вернікаў бара спавядаюць хрысціянства (55 %). Разам з гэтым, шырока распаўсюджаны традыцыйныя рэлігійныя культы, у аснове якіх знаходзяцца культ продкаў і вера ў духаў прыроды хелу, а таксама іслам (7 %).
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads