Барбара Стрыцава
чэшская тэнісістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ба́рбара Стры́цава (падчас замужжа — За́главава-Стры́цава, чэшск.: Barbora Záhlavová-Strýcová; нар. 28 сакавіка 1986 года, Пльзень, Чэхаславакія) — чэшская прафесійная тэнісістка; паўфіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2019); пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Уімблдан-2019, 2023); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2020); пераможца 34 турніраў WTA (з іх два ў адзіночным разрадзе); першая ракетка свету ў парным разрадзе; шасціразовая ўладальніца Кубка Федэрацыі (2011, 2012, 2014, 2015, 2016, 2018) у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі; бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў парным разрадзе.
У юніёрах: былая першая ракетка свету ў адзіночным і парным разрадах у юніёрскім рэйтынгу; пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2002, 2003); пераможца трох юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе; пераможца парнага турніру Orange Bowl (2001).
Remove ads
Агульная інфармацыя
Ураджэнка Пльзеня — адна з дзвюх дачок Індржыха Стрыца і Ілоны Стрыцавай; яе сястру клічуць Івона.
Чэшка прыйшла ў тэніс у пяць гадоў; першым часам Барбара таксама паралельна займалася фігурным катаннем. Стрыцава аддае перавагу дзеянням за задняй лініяй; улюбёныя пакрыцці — трава і грунт.
14 лютага 2013 года ITF дыскваліфікавала чэшку на паўгады за парушэнне антыдопінгавых правіл (у яе аналізах быў знойдзены сібутрамін). Адлучэнне ад спаборніцтваў увайшло ў сілу з 16 кастрычніка 2012 года[5].
З 2007 па красавік 2015 года Барбара была замужам са сваім трэнерам Якубам Заглавай[6] (кузэн іншай тэнісісткі жаночага тура — Сандры Заглававай). Пасля разводу ізноў пачала выступаць пад дзявочым прозвішчам.
У сакавіку 2021 года стала вядома, што Стрыцава рыхтуецца стаць маці, а ў верасні яна нарадзіла сына і назвала Вінсент[7][8].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads