Барысаўская швейная фабрыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барысаўская швейная фабрыка — прадпрыемства ў Барысаве. Размешчана па вул. Ібаруры, 9. Колькасць супрацоўнікаў сладае 141 чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана ў 1963 годзе як філіял Мінскага вытворчага швейнага аб’яднання імя Н. К. Крупскай. З 1990 года арэнднае, з 1992 года народнае прадпрыемства, з 1997 года ААТ з сучаснай назвай. У складзе фабрыкі 2 швейных, раскройна-падрыхтоўчы цэхі, эксперыментальны ўчастак, дапаможныя службы, аб’екты сацыяльнай інфраструктуры.
Прадукцыя
Вырабляе (2005) вопратку для дарослых і дзяцей, адзенне спецыяльнага прызначэння (для будаўнічых і дарожных работ, форменнае абмундзіраванне для ваеннаслужачых). Прадукцыя пастаўляецца на ўнутраны і знешні рынкі, у т.л. у Вялікабрытанію, ЗША.
Літаратура
- Борисовская швейная фабрика // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads