Элема

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Эле́ма» — швейнае прадпрыемства Мінску. Буйнейшы вытворца вопраткі ў Беларусі і краінах СНД.

Хуткія факты Элема, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Заснавана ў 1930 г. як Мінская швейная фабрыка[1]. У 1965 г. Мінская фабрыка аб’яднана з 2 філіяламі: Барысаўскай і Дзяржынскай швейнымі фабрыкамі ў Мінскае вытворчае швейнае аб’яднанне імя Н. К. Крупскай. У 1990 г. выходзіць са складу вытворчага аб’яднання і зноў называецца Мінская швейная фабрыка. З 1992 г. — Арэнднае прадпрыемства «Мінская швейная фабрыка». У 1993 г. рэарганізавана ў швейнае прадпрыемства «Элема». З 1996 г. — ААТ «Элема».

Remove ads

Прадукцыя

Штогод вырабляе звыш 650 тыс. жакетаў, куртак, нагавіц, паліто, плашчоў, спадніц і сукенак. Валодае крамамі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і ў Бабруйску, Жлобіне і Наваполацку. Мае тры прадстаўніцтвы ў Расіі (Масква, Новасібірск, Пецярбург).

Зноскі

  1. Лён 2009, с. 162.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads