Барыс Васілевіч Дзмітрыеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барыс Васілевіч Дзмітрыеў (руск.: Борис Васильевич Дмитриев; 9 мая 1925, в. Пятрова, цяпер Калужская вобласць, Расія15 лютага 2002, Калуга) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, рэстаўратар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Першы паваенны рэстаўратар у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР[1].

Хуткія факты Барыс Васілевіч Дзмітрыеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 9 мая 1925 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Пятрова (недалёка ад Калугі). У 1929 годзе сям’я пераехала ў Калугу, дзе Барыс скончыў школу і перажыў нямецкую акупацыю[2].

У 1943 годзе прызваны ў Чырвоную армію, служыў у мінаметнай роце. У 1944 годзе падчас баёў за вызваленне Беларусі быў цяжка паранены, пасля чаго дэмабілізаваны па інваліднасці[2].

Трудавы шлях пачаў у 1945 годзе мастаком-дэкаратарам у Калужскім драматычным тэатры. З 1950 года член таварыства «Калужскі мастак»[2].

У 1955 годзе скончыў курсы рэстаўратараў пры Цэнтральных рэстаўрацыйных майстэрнях у Маскве. Пасля заканчэння курсаў на працягу пяці гадоў (1955—1960) працаваў рэстаўратарам у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР у Мінску[2]. Быў першым паваенным рэстаўратарам у музеі[1]. За гэты час аднавіў шмат палотнаў розных мастакоў[2].

У 1962 годзе вярнуўся ў Калугу, працаваў у майстэрні Калужскага аддзялення Мастацкага фонда. З красавіка 1969 года — мастак-рэстаўратар у Калужскім абласным мастацкім музеі. Займаўся рэстаўрацыяй тэмпернага жывапісу (ікон), алейнага жывапісу, графікі і роспісаў інтэр’ераў[2].

Памёр у 2002 годзе[2].

Remove ads

Творчасць

Працаваў пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Творы мастака знаходзяцца ў зборы Калужскага музея выяўленчых мастацтваў і прыватных калекцыях[2].

Выбраныя творы

  • «Мінск. Сквер імя Янкі Купалы» (1960)
  • Нацюрморт «Яблыкі» (1973)
  • «Паўночны Каўказ. Вясна»
  • «Летні дзень. Аўчурына» (1977)
  • «Вуліца ў Тарусе»
  • «Хлуднеўская цацка» (1991)

Рэстаўрацыйныя працы

Сярод адрэстаўраваных Барысам Дзмітрыевым твораў[2]:

  • Партрэт Кацярыны II (невядомы мастак канца XVIII ст.)
  • Жаночы партрэт (П. Рышэ, XIX ст.)
  • Партрэт невядомай (П. Шындлер, 1885)
  • Ікона «Хрыстос і самаранка» (невядомы рускі майстар XVIII ст.)
  • Ікона «Уваскрасенне Хрыстова з дванадзясятымі святамі» (1-я чвэрць XIX ст.)
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads