Барыс Васілевіч Дзмітрыеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Васілевіч Дзмітрыеў (руск.: Борис Васильевич Дмитриев; 9 мая 1925, в. Пятрова, цяпер Калужская вобласць, Расія — 15 лютага 2002, Калуга) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, рэстаўратар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Першы паваенны рэстаўратар у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 мая 1925 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Пятрова (недалёка ад Калугі). У 1929 годзе сям’я пераехала ў Калугу, дзе Барыс скончыў школу і перажыў нямецкую акупацыю[2].
У 1943 годзе прызваны ў Чырвоную армію, служыў у мінаметнай роце. У 1944 годзе падчас баёў за вызваленне Беларусі быў цяжка паранены, пасля чаго дэмабілізаваны па інваліднасці[2].
Трудавы шлях пачаў у 1945 годзе мастаком-дэкаратарам у Калужскім драматычным тэатры. З 1950 года член таварыства «Калужскі мастак»[2].
У 1955 годзе скончыў курсы рэстаўратараў пры Цэнтральных рэстаўрацыйных майстэрнях у Маскве. Пасля заканчэння курсаў на працягу пяці гадоў (1955—1960) працаваў рэстаўратарам у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР у Мінску[2]. Быў першым паваенным рэстаўратарам у музеі[1]. За гэты час аднавіў шмат палотнаў розных мастакоў[2].
У 1962 годзе вярнуўся ў Калугу, працаваў у майстэрні Калужскага аддзялення Мастацкага фонда. З красавіка 1969 года — мастак-рэстаўратар у Калужскім абласным мастацкім музеі. Займаўся рэстаўрацыяй тэмпернага жывапісу (ікон), алейнага жывапісу, графікі і роспісаў інтэр’ераў[2].
Памёр у 2002 годзе[2].
Remove ads
Творчасць
Працаваў пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Творы мастака знаходзяцца ў зборы Калужскага музея выяўленчых мастацтваў і прыватных калекцыях[2].
Выбраныя творы
- «Мінск. Сквер імя Янкі Купалы» (1960)
- Нацюрморт «Яблыкі» (1973)
- «Паўночны Каўказ. Вясна»
- «Летні дзень. Аўчурына» (1977)
- «Вуліца ў Тарусе»
- «Хлуднеўская цацка» (1991)
Рэстаўрацыйныя працы
Сярод адрэстаўраваных Барысам Дзмітрыевым твораў[2]:
- Партрэт Кацярыны II (невядомы мастак канца XVIII ст.)
- Жаночы партрэт (П. Рышэ, XIX ст.)
- Партрэт невядомай (П. Шындлер, 1885)
- Ікона «Хрыстос і самаранка» (невядомы рускі майстар XVIII ст.)
- Ікона «Уваскрасенне Хрыстова з дванадзясятымі святамі» (1-я чвэрць XIX ст.)
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads