Барыс Кырвер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Кырвер (1917—1994) — эстонскі кампазітар. Народны артыст Эстонскай ССР (1965). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 (30) сакавіка 1917 года ў Таліне. У 1950 годзе скончыў Талінскую кансерваторыю па класе кампазіцыі Х. Элера. Памёр 17 жніўня 1994 года.
Творчасць
Аперэты
- «Па слядах Гермеса» (1946, з Л. Т. Норметам)
- «Толькі мара» (1955)
- «Лясная кветка» (1959)
- «Калі ласка, што вам заўгодна?» (1962)
- «1000 метраў кахання» (1965)
- «Чалавек з дамавіком» (1968)
Мюзіклы
- «Каралі і капуста» (1971)
- «Залатое цяля» (1977)
Зінгшпілі
- «Балотныя чэрці» (1950)
- «Жаніцьба — справа сур’ёзная» (1954)
Узнагароды і прэміі
- два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (30.12.1956, 1971)
- ордэн Дружбы народаў
- ордэн «Знак Пашаны» (10.04.1967)
- народны артыст Эстонскай ССР (1965)
- заслужаны дзеяч мастацтваў Эстонскай ССР
- Сталінская прэмія трэцяй ступені (1951) — за песні «У нас у калгасе», «Летнім вечарам», «Арэля кліча», «Пасля працы».
- Дзяржаўная прэмія Эстонскай ССР (1949, 1950)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads