Барыс Міхайлавіч Максімовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барыс Міхайлавіч Максімовіч (13 снежня 1891, Цвер, Расія — 3 мая 1981) — інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне эксплуатацыі чыгунак. Доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1963).

Хуткія факты Барыс Міхайлавіч Максімовіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін (1916).

Працаваў на Бесарабскай чыгунцы (1916—1919), у Паўднёвай акрузе шляхоў зносін (Харкаў, з 1921), Туркестанскай акрузе шляхоў зносін (з 1922), Упраўленні Маскоўска-Балтыйска-Беларускай чыгункі (Масква, 1923—1933), Галоўным упраўленні руху Міністэрства шляхоў зносін СССР (з 1943), Усесаюзным цэнтральным навукова-даследчым інстытуце чыгуначнага транспарту (1933—1942, 1949—1955), Маскоўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1955—1963), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1964—1973, прафесар, прафесар-кансультант кафедры «Эксплуатацыя чыгунак»).

Навуковыя інтарэсы: арганізацыя руху паяздоў; прапускная і правазная здольнасць чыгунак у розных умовах эксплуатацыі.

Remove ads

Узнагароды

Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і інш.

Бібліяграфія

  • Вопросы теории графика движения и пропускной способности железнодорожных линий : автореферат диссертации … доктора технических наук / Б. М. Максимович. — Москва, 1962.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads