Барыс (князь друцкі)
князь друцкі ў XII ст. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс (канец XII ст.) — князь друцкі (згадв. 1196).
Даследчыкі выводзяць кн. Барыса з Ізяславічаў Полацкіх, адны лічаць яго сынам Рагвалода Барысавіча, другія — сынам Усяслава Рагвалодавіча, трэція — самім Усяславам Рагвалодавічам, чацвёртыя — сынам Глеба Рагвалодавіча.
Згаваецца летапісам пад 12.3.1196 года, калі ў саюзе з чарнігаўцамі і разам з Васількам Валадаравічам удзельнічаў у паходзе на Віцебск, тым часам залежны ад Смаленска. Барыс вызначыўся ў бітве, якая скочылася разгромам смаленскага войска, узяў у палон смаленскага князя Мсціслава Раманавіча і перадаў яго чарнігаўскаму князю па просьбе апошняга.
Паводле М. Ермаловіча, тое, што Барыс дзейнічаў у саюзе з палачанамі, сведчыць пра вяртанне Друцка ў 1180 годзе пад уплыў Полацка[1].
Remove ads
Зноскі
- Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і…
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads