Батарэя 3R12

From Wikipedia, the free encyclopedia

Батарэя 3R12
Remove ads

Батарэя 3R12 — тыпаразмер электрычных батарэй шырокага прымянення, складаецца з трох элементаў тыпаразмера R12 у агульным корпусе, злучаных паслядоўна. Станоўчы полюс знаходзіцца на кароткім вывадзе, адмоўны полюс — на доўгім вывадзе.Такія батарэі вядомыя з пачатку XX стагоддзя, і прызначаліся першапачаткова для кішэнных ліхтароў.

Thumb
Батарэя 3R12 Daimon

Абазначэнне 3R12 прынята для батарэй з солевымі элементамі, 3LR12 - для батарэй з шчолачнымі элементамі[1].

Remove ads

Гісторыя

Сухую гальванічную батарэю тыпаразмеру 3R12 стварыў нямецкі вынаходнік і прадпрымальнік, заснавальнік фірмы DAIMON Паўль Шміт у 1901 годзе[2]. Ён пачаў масавую вытворчасць запатэнтаванай ім сухой батарэі напружаннем 4,5 В і папулярных кішэнных ліхтароў, у якіх яны ўжываліся[3].

СССР

У СССР у 1950-я — 1960-я гады батарэя мела гандлёвае назву КБС (кішэнная батарэя сухая), а пазней - 3336 і «Планета». Шчолачны варыянт галетнай канструкцыі (аналагічнай «Кроне-ВЦ»), які меў значна большую ёмістасць, чым 3336, але разлічаны на невялікія токі разраду, выпускаўся таксама пад маркай «Рубін»[4].

Thumb
Батарэя 3336 «Планета-1» вытворчасці СССР у кардонным корпусе, выпуск 1981 г.

У прастамоўі яна называлася «плоская» або «квадратная батарэйка». Існавалі «летні» і «холадаўстойлівы» варыянты, яны пазначаліся КБС-Л-0,5, 3,7-ФМЦ-0,50, 3336Л[5] і КБС-Х-0,7[6], 4,1-ФМЦ-0,50, 3336Х адпаведна. Сустракалася таксама абазначэнне КБС-Т-0,5[7]. Вывады батарэі заклейваліся папяровай кантрольнай стужкай з паўтараючымся надпісам «Не праверыўшы, ня зрывай!». Ужываліся ў кішэнных ліхтарах, некаторых радыёпрымачах («Атмасфера», «Альпініст», «Спідола» і інш.), дзіцячых цацках, і г. д.

Раннія батарэі збіраліся ў кардонным футарале, залітым зверху (з боку кантактаў) смалой, сучасныя маюць пластмасавы футляр.

Адзін час выпускаліся адаптары. Яны ўяўлялі сабой пластмасавы корпус габарытаў батарэі КБС (3R12), у які ўсталёўваліся тры элемента тыпаразмеру R6 (316) або R10 (332). Адаптар меў два пласціністых вывады, як і ў арыгінальнай батарэі КБС[8]. Дадзеныя адаптары выпускаліся для таго, каб папоўніць дэфіцыт батарэі КБС.

У габарытах 3R12 выпускалася таксама свінцовая акумулятарная батарэя 2СГ-1,3 напругай 4 В і ёмістасцю 1,3 А•г.

Thumb
Ліхтарык з батарэяй 3R12
Remove ads

Тэхнічныя характарыстыкі

  • Памеры: 62 мм × 67 мм × 22 мм[9].
  • Электрарухаючая сіла — каля 4,5 В (на батарэях КБС і некаторых іншых паказвалася не ЭРС, а напружанне пад некаторай нагрузкай - 3,7...3,8 В[10]).
  • Ёмістасць (з солевым электралітам) - 0,5...0,7 А•г.
  • Кошт КБС-Л-0,5 у савецкі час (пасля грашовай рэформы 1961 г.) - 17 капеек[10], 3336 «Планета-1» - 30 капеек.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads