Бахчысарайскі палац

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бахчысарайскі палацmap
Remove ads

Бахчысарайскі палац альбо Ханскі палац альбо Хансарай (крымскатат.: Han Saray) — радавая рэзідэнцыя дынастыі Гірэеў — кіраўнікоў Крымскага ханства ў перыяд з 1532 па 1783 годы. Цэнтр палітычнага, духоўнага і культурнага жыцця крымскіх татараў. Заснавальнікам Хансарая быў Сахіб I Гірэй.

Хуткія факты Бахчысарайскі палац, Краіна ...
Thumb

Бахчысарайскі палац — помнік гісторыі і культуры сусветнага значэння, адзіны ў свеце ўзор крымскататарскай палацавай архітэктуры. Палац уваходзіць у склад Бахчысарайскага гісторыка-культурнага запаведніка. У памяшканнях палаца размешчаны музей гісторыі і культуры крымскіх татараў, мастацкі музей, выстава халоднай і агнястрэльнай зброі. Тэрыторыя палацавага комплексу займае 4,3 гектара, раней плошча комплексу складала 18 гектараў.

Палац размешчаны на левым беразе ракі Чурук-Су. У склад комплексу ўваходзяць паўночныя і паўднёвыя вароты, свіцкі корпус, палацавая плошча, галоўны корпус, гарэм, ханская кухня і стайня, бібліятэчны корпус, сакаліная вежа, ханская мячэць, Персідскі сад, ханскія могілкі, грабніца (цюрбэ) Дыляры-бікеч, грабніцы Паўночнае і Паўднёвае цюрбэ, надмагільная ратонда, лазня «Сары-Гюзель», набярэжная з трыма мастамі, сады і паркавыя збудаванні, Кацярынаўская міля, «Фантан Слёз» і іншыя аб’екты.

Архітэктурны стыль палаца працягвае традыцыі асманскай архітэктуры 16-17 стагоддзяў. Галоўная архітэктурная ідэя — увасабленне мусульманскага ўяўлення аб райскім садзе на зямлі. «Бахчысарай» перакладаецца з крымскататарскай мовы як «палац-сад» (bağça — сад, saray — палац).

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads