Баявая ўскалось (часопіс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Баява́я Ўскало́сь» — беларускі літаратурны ілюстраваны часопіс, які выдаваў на эміграцыі Сяргей Хмара[1] як Ворган Літаратурнай Сустані «Баявая Ўскалось». Часопіс выказваўся за адзінства беларускай культуры, незалежна ад месца пражывання ейных творцаў, друкаваў творы беларускіх пісьменнікаў, якія жылі на эміграцыі, у БССР і на Беласточчыне, заходнебеларускую рэвалюцыйную паэзію, хроніку, кнігапіс і інш. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
Remove ads
Гісторыя
Часопіс выдаваўся ў ліпені 1949 — лютым 1950 у Заходняй Германіі, у 1954—81 у Канадзе (Таронта) на беларускай мове.
У часопісе Сяргей Хмара часта друкаваў польскіх беларусаў: Віктара Шведа, Уладзіміра Гайдука, Сакрата Яновіча, Петруся Макаля, Алеся Барскага і іншых аўтараў[2]. З пісьменнікаў-эмігрантаў у часопісе сустракаліся: Анатоль Самотны[2], Міхась Кавыль[3], Язэп Таўпека[4], Васіль Вір[5] і іншыя.
Remove ads
Нумары
Усяго было выдадзена 18 нумароў, ніжэй паказаныя гады выпуску некаторых нумароў:
Рэдактары
- Міхась Панькоў (1949—50)
- Сяргей Хмара (1954—81)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads