Аляксандр Баршчэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Баршчэўскі (псеўд. Алесь Барскі, 2 лістапада 1930, в. Бандары, Беластоцкае ваяводства — 28 сакавіка 2022) — беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, фалькларыст, педагог, грамадска-культурны дзеяч. Доктар філалагічных навук (1984).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 лістапада 1930 года ў вёсцы Бандары ў гміне Міхалова на Беласточчыне[3].
Скончыў у 1955 годзе аддзяленне рускай філалогіі філалагічнага факультэта Лодзінскага ўніверсітэта. З 1956 г. працаваў на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, з 1975 г. загадчык гэтай кафедры[3]. У 1966 абараніў у Варшаўскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Я. Коласа 1906—1930 гадоў».
У 1959—1980 гг. старшыня праўлення Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». З 1984 г. старшыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы[3].
У 1975—2004 ён узначальваў аддзяленне Беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце. Супрацоўнічаў з Люблінскім каталіцкім універсітэтам і Універсітэтам Марыі Складоўскай-Кюры. У 1993 годзе атрымаў званне ганаровага доктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску. З 1993 года з’яўляўся старшынёй Цэнтральнага камітэта Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы.
Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў з 1962 года[3].
Памёр 28 сакавіка 2022 года ў Варшаве[4]. Пахаваны ў в. Бандары, гміна Міхалова на Беласточчыне[3].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Кавалерскі крыж Адраджэння Польшчы[3], медалём «Заслужанага дзеяча культуры» (1970), Залатым крыжам за Заслугі (1971)[5], залатым медалём «Заслужаны беластаччанін» (1984), медалём Камісіі нацыянальнай адукацыі (1986), медалём Францыска Скарыны (1991), медалём Рыгора Шырмы «За клопат пра мудрасць народу» (2005), медалём «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010), ордэнам Францыска Скарыны (2015)[6].
Remove ads
Творчасць, даследчыцкая дзейнасць
Друкаваўся з 1956 года. Як паэт дэбютаваў у зборніку «Рунь» (Беласток, 1959). Аўтар паэтычных зборнікаў «Белавежскія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Беласток, 1967), «Мой бераг» (Мінск, 1975), «Блізкасць далёкага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (Мінск, 1987). У паэзіі А. Баршчэўскага матывы вернасці роднай зямлі, мове, складаны і супярэчлівы духоўны свет сучасніка.
Даследчык і папулярызатар старажытнай і сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры (у штотыднёвіку «Ніва» і «Беларускім каляндар»)[7] і цыклу артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклор» (1965—88), універсітэцкіх падручнікаў «Гісторыя беларускай літаратуры — фальклор» (1976), «Гісторыя беларускай літаратуры — пісьменнасць Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага» (1981) і інш.
Пераклаў на польскую мову зборнік беларускіх народных казак «Д’ябальская скрыпка» (1973)[7], зборнік казак Міншчыны, Гарадзеншчыны і Магілёўшчыны «Невычэрпны збан» (1976). Складальнік, аўтар прадмовы і біяграфічнага артыкула да кнігі Я. Купалы «Выбраныя паэтычныя творы» (Варшава, 1984), для якой пераклаў на польскую мову паэму «Яна і Я», а таксама вершы. Збіраў, публікаваў і даследваў беларускі фальклор Беласточчыны. Аўтар зборніка абразкоў, артыкулаў, дарожных нататак «3 пабачанага і перажытага» (Мінск, 1992).
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 4 чэрвеня 2025.
- Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- Барскі Алесь – Белліт (7 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
- Барщевский Александр // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 43. — 737 с.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads