Беглыя

беглыя сяляне ў ВКЛ From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бе́глыя, збе́гі — групы, сялянскія сем’і або асобныя сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім, якія без дазволу землеўладальніка (часта феадала) пакідалі гаспадарку і перасяляліся ў іншыя месцы (звычайна іншыя вёскі, маёнткі або гарады). Уцёкі сталі часцейшымі па меры ўзмацнення прыгону, асабліва ў часы закладання фальваркаў. Уцёкі былі адным з пасіўных відаў класавай барацьбы. Сяляне памежных зямель Вялікага Княства Літоўскага часта ўцякалі за мяжу — у Прусію, ва Украіну. За 2-ю палову XVI—XVII ст. сейм Рэчы Паспалітай прыняў каля 20 пастаноў пра ўцёкі сялян са шляхецкіх маёнткаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Каб прадухіліць уцёкі, былі пашыраны паліцэйскія функцыі сельскага войта, уведзена кругавая парука і адпрацоўка паншчыны абшчынай за збеглага, уведзены штрафы за прыём беглага і іншае[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads