Бег да мора

Бітва Першай сусветнай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Бег да мора
Remove ads

Бег да мо́ра (16 верасня 191415 кастрычніка 1914) — назва аперацый як нямецкіх, так і англа-французскіх войскаў на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны, якія мелі мэту ахапіць флангі праціўніка. Аднак ні аднаму з бакоў гэтага зрабіць не ўдалося, вынікам «Бега да мора» стала толькі павелічэнне працягласці фронту.

Хуткія факты Бег да мора, Дата ...
Remove ads

Баі на Уазе і Соме

Пасля заканчэння 15 верасня баёў на Эне ўтварыўся пазіцыйны фронт. Але ў абодвух бакоў апынуўся адкрытым фланг: прастора ў 200 км паміж пазіцыямі на Эне і Паўночным морам засталося не занята нікім, — і французскае камандаванне паспрабавала абысці немцаў з захаду. На ўчастак р. Уаза былі кінутыя кавалерыйскі корпус, пяхотная дывізія з 6-й арміі, і тэрытарыяльныя часткі д’Амада, сюды ж сталі перакідваць яшчэ адзін корпус з Латарынгіі.

Але і немцы паспрабавалі скарыстацца адкрытым флангам і пасунулі туды свой корпус і кавдывізію. 16 верасня адбыўся сустрэчны бой, які доўжыўся 2 дні і не прынёс поспеху ні тым, ні іншым. Бакі панеслі страты і сталі замацоўвацца на дасягнутых рубяжах.

Remove ads

Баі на Скарпе

З 25 верасня французы сталі фармаваць новую 10-ю армію ў раёне ракі Скарп для наступнай спробы абыходу, але і немцы сфарміравалі сваю абыходную групоўку, што ізноў прывяло да сустрэчнага бою на флангу, які скончыўся «унічыю».

Баі на Лісе

Далейшыя спробы ахапіць флангі пераносяцца ў раён ракі Ліс. Тут засяродзіліся велізарныя масы войскаў, англійская і французская армія супрацьстаялі ня саступалі ім у ліку германскім войскам. На берагах Ліса завязаліся баі. Аднак з-за вялікай колькасці войскаў баі прынялі маларухомы характар. Бітвай на рацэ Ліс скончыліся дзеянні бакоў супраць флангаў адзін аднаго, арміі праціўнікаў уткнуліся ў Паўночнае мора.

Вынік

Абодва бакі на працягу 30 дзён з 16 верасня па 15 кастрычніка прадпрымалі адчайныя спробы абыйсці адкрыты фланг праціўніка, перакідаючы да яго паслядоўна ўсё новыя і новыя, даволі значныя сілы. Аднак гэтыя дзеянні не прынеслі бакам ніякіх вынікаў. Вынікам гэтых настойлівых дзеянняў з'явілася толькі тое, што фронт ўсё больш і больш падаўжаўся і нарэшце праціўнікі ўткнуліся ў ўзбярэжжа Паўночнага мора, падоўжы фронт на 170-180 км. Так скончыўся «бег да мора».

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Зноскі

  1. Ні аднаму з бакоў не атрымалася ахапіць фланг праціўніка. Агульны пераход да пазіцыйнай вайны.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads