Бекір Міхайлавіч Смольскі
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бекір Міхайлавіч Смо́льскі[1] (12 ліпеня 1913, Мінск — 28 верасня 1982, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1967). Доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1961).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1935). Працаваў у мантажных, праектных і навуковых арганізацыях. З 1938 года ў Чырвонай Арміі[2]. Прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 года старшы выкладчык, дацэнт у Беларускім політэхнічным інстытуце. З 1958 года загадчык лабараторыі Інстытута энергетыкі АН БССР, з 1959 года намеснік дырэктара, з 1971 года загадчык лабараторыі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па прамысловай энергетыцы, ачыстцы газавых прамысловых выкідаў, метадах цеплавільготнай апрацоўкі матэрыялаў, працэсаў пераносу цеплаты і рэчыва ва ўмовах вакууму, вызначэнні аптымальных умоў інтэнсіфікацыі сублімацыйнага абязводжвання капілярна-порыстых рэчываў, вывучэнні ўплыву тэрмадыфузіі пры тэрмічнай апрацоўцы капілярна-порыстых матэрыялаў.
Аўтар больш за 50 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.
Remove ads
Асноўныя працы
- Внешний тепло- и массообмен в процессе конвективной сушки. — Мн.: Изд-во БГУ, 1957.
- Реодинамика и теплообмен нелинейно вязкопластичных материалов. — Мн.: Наука и техника, 1970 (разам з З. П. Шульманам, В. М. Гарыславец).
- Нестационарный теплообмен. — Мн.: Наука и техника, 1974. (разам з Л. А. Сяргеевай, У. Л. Сяргеевым).
- Водород: основные свойства, производство и хранение. — Мн.: ИТМО, 1981 (совм. с Н. М. Пашиной).
Узнагароды
Ордэн Аляксандра Неўскага (1944), Ордэн Чырвонай Зоркі (1943), Ордэн Айчыннай вайны II (1943) і I (1945) ступені, медалі.
Зноскі
- Праект «Память народа» (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads