Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне

прыборабудаўнічае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускае оптыка-механічнае аб’яднаннеmap
Remove ads

Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне (скарочана: БелОМА) — беларускі вытворца аптычнай, оптыка-механічнай і оптыка-электроннай апаратуры, аб’яднанне прадпрыемстваў оптыка-механічнай прамысловасці СССР і Рэспублікі Беларусь. Заснавана ў 1971[1] годзе на базе Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава.

Хуткія факты ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне», Тып ...
Remove ads

Склад аб’яднання

  • ААТ «ММЗ імя С. І. Вавілава» — кіруючая кампанія холдынга «БелОМА» г. Мінск — асабліва складаная оптыка-механічная і оптыка-электронная апаратура (касмічныя, тапаграфічныя, спектразанальныя, фотаграметрычныя сістэмы і комплексы; кінатэадалітная тэхніка; бронетанкавыя, гідрастабілізаваныя аптычныя прыцэлы, прыборы лазернага навядзення; прамысловыя перасоўныя і стацыянарныя кінаўстаноўкі).
  • ААТ «Зеніт — БелОМА», г. Вілейка — фотатэхніка, аптычныя прыцэлы для стралковай зброі, прыборы назірання, вагавымяральная тэхніка.
  • ААТ «Рагачоўскі завод „Дыяпраектар“» г. Рагачоў — дыяпраекцыйная тэхніка, розныя віды прыцэлаў і прыбораў навядзення для бронетанкавай тэхнікі.
  • ААТ «Жлобінскі завод „Святло“» г. Жлобін — рэпрадукцыйная тэхніка, фотапавелічальнікі, аптычныя прыборы для патрэб МУС.
  • НТЦ «ЛЭМТ» БелОМА г. Мінск — распрацоўка і вытворчасць лазерных вырабаў і вырабаў медыцынскага прызначэння.
Remove ads

Узоры прадукцыі

Сумесныя прадпрыемствы

  • У снежні 2024 года Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне ліквідавала былое сумеснае прадпрыемства «Zeiss-БелОМА». Патрэбнасць у захаванні юрыдычнай асобы адпала пасля таго, як летам 2024 года Сarl Zeiss Group выйшла з капіталу СП, дзе мела 60% долю.
  • СП з італьянцамі «БелОМА-Coemar» пачало ліквідавацца ў 2021 годзе. Гэты працэс станам на пачатак 2025 года працягваецца[2].

Міжнародныя санкцыі

У 2022 годзе «БелОМА» апынулася пад санкцыямі Еўрасаюза (Чорны спіс Еўрасаюза), ЗША, Швейцарыі і Японіі[3].

12 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць НТЦ «ЛЭМТ»[4], 27 мая — супраць ММЗ імя С. І. Вавілава[5], а 1 ліпеня — супраць генеральнага дырэктара БелОМА Аляксандра Мароза, дырэктара НТЦ «ЛЭМТ» Аляксея Шкадарэвіча і некалькіх прадпрыемстваў аб’яднання[6]. У жніўні 2023 года Вялікабрытанія[7] і Канада[8] таксама далучыліся да санкцый супраць аб’яднання. 5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна самой кампаніі, НТЦ «ЛЭМТ», «Зеніт — БелОМА», а таксама іх кіраўнікоў Мароза, Шкадарэвіча і Гайчука[9][10].

У красавіку 2024 года ЗША пашырылі санкцыі і на Дзмітрыя Міхальцова, тэхнічнага дырэктара ММЗ імя Вавілава[11][12]. У чэрвені 2024 года «БелОМА», Мароза, «Зеніт — БелОМА» і «ЛЭМТ» дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[13]; у ліпені да гэтых санкцый далучыліся таксама Швейцарыя[14], Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[15]. У верасні 2024 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць «БелОМА» і Мароза[16]. Са жніўня 2024 года завод «Дыяпраектар», яго дырэктар і два намеснікі дырэктара знаходзяцца ў санкцыйным спісе ЗША[17].

24 лютага 2025 года кампанія ўключана ў санкцыйны спіс Аўстраліі[18].

Remove ads

Зноскі

  1. Немного истории Архівавана 26 лютага 2015. (руск.) // Сайт БелОМА
  2. Білоруське оптико-механічне об'єднання «БелОМО»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 15 красавіка 2023.
  3. Белорусский академик попал под украинские санкции (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (1 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 9 ліпеня 2023.
  4. Russia Sanctions Amendment Regulations (No 4) 2024 (англ.). New Zealand Legislation.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads