Белае (возера, Чашніцкі раён)

возера ў Чашніцкім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бе́лаевозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свячанка за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі.

Хуткія факты Белае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,5 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,5 м. Катлавіна Белага возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 3—8 метраў, часткова пад хмызняком. Берагі нізкія. Дно пясчанае, на вялікіх глыбінях глеістае.

Ручаямі Белае злучана з ракой Свяча (назва Свячанкі ў верхнім цячэнні) і возерам Чорнае.

У возеры водзяцца шчупак, карась, плотка, лінь, судак, акунь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads