Адраджэнне (выдавецтва)

беларускае кнігавыдавецтва From Wikipedia, the free encyclopedia

Адраджэнне (выдавецтва)
Remove ads

«Адраджэ́нне» — беларускае кааператыўна-выдавецкае таварыства, заснаванае ў сакавіку 1922 года ў Менску. Таварыства ставіла перад сабой асветніцкія задачы і мела на мэце выданне мастацкіх твораў і падручнікаў для беларускіх школ.

Хуткія факты Адраджэнне, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Выдавецтва паўстала па ініцыятыве Акадэмічнага Цэнтра ў складзе: народны камісарыят асветы (5704 паі), Цэнтрабелсаюз (2852 пая), Наркамзем (100 паёў), Народны камісарыят унутраных спраў (25 паёў), Цэнтрабелсельгас (25 паёў), Беларускі Акадэмічны Тэатр (25 паёў) і прыватныя асобы (7 паёў). Пай лічыўся па 10 рублёў золатам. Выдавецтвам было выдадзена 15 кніжных найменняў, адзін нумар часопіса «Адраджэнне»[1]. Кнігарня выдавецтва размяшчалася ў былым гатэлі «Еўропа» на Губернатарскай вуліцы. Кнігі прадаваліся ў Ігумене, Слуцку, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомелі і Маскве.

Цэнтральны камітэт КПБ заўважыў у артыкулах часопіса «Адраджэнне» пра адраджэнне беларускай культуры і літаратуры антысавецкі напрамак, і дзеля ўзмацнення кіраўніцтвам выдавецтва «Адраджэнне» ператварылі ў кааператыўна-выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь», якому планы выдавецкай працы замацоўваліся Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦБ КПБ. План складаўся з трох частак: школьныя падручнікі і навуковая літаратура; палітычная літаратура; мастацкая літаратура[2][3].

Remove ads

Кіраўнікі

Бібліяграфія

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads