Спадчына (зборнік)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спадчына (зборнік)
Remove ads

«Спадчына» — чацвёрты зборнік вершаў Янкі Купалы, упершыню выдадзены ў 1922 годзе ў Мінску ў Беларускім кааператыўна-выдавецікм таварыстве «Адраджэнне». Першы паэтычны зборнік Янкі Купалы савецкага часу на беларускай мове. Тыраж зборніку склаў 4 тысячы асобнікаў. Рукапіс быў падрыхтаваны Купалам яшчэ ў 1919 годзе[1].

Хуткія факты Спадчына, Жанр ...
Remove ads

Апісанне

Назву зборніку даў аднанйменны філасофска-патрыятычны верш. Зборнік утрымлівае ў сабе вершы і паэмы, напісаныя ў 19131919 гадах, а таксама творы жалейкаўскай пары, якія раней не былі надрукаваныя з-за цэнзурных перашкодаў[1].

У ідэйна-стылёвым плане ўсе творы знітаваныя агульнай канцэпцыяй — думкай пра лёс беларускага народа і чалавека на ключавым павароце гісторыі. Рамантычная абагульненасць і псіхалагічная абвостранасць успрымання жыцця надае шмат якім з твораў дзённікавы характар[1].

Зборнік складаецца з шасці асобных раздзелаў. Аўтарскі падзел твораў не супадае з тэматычным падзелам твораў зборніку. Галоўныя тэмы зборніку[1]:

Remove ads

Адметнасць і значэнне зборніку

Паэтычныя вобразы ваеннай лірыкі, створаныя ў традыцыях народнага эпасу, кранаюць трагізмам і палкім гуманістычным пратэстам супраць вайны. Паасобныя творы пабудаваныя на рытміка-лексічным прынцыпе беларускіх народных галашэнняў. Прапускаючы праз сэрца боль, пакуты ўсяго чалавецтва, паэт не трапляе ў бездань адчаю. Ён паказвае свайго лірычнага героя ў гуманістычным вымярэнні свабоды, сцверджання сілы.[1]

Філасофскія творы Купалы з іх маштабнай метафарычнасцю, гіпербалізмам, прароцтвам выявілі страснае памкненне паэта да гармоніі чалавецтва і яго гатоўнасць да ахвярнасці ў імя гуманістычных ідэалаў. Нізка філасофскіх санетаў Купалы адзначаная пошукамі сэнсу існавання чалавека і грамадства, пачуццём адказнасці асобы за недасканаласць грамадскага жыцця.[1]

Інтымная лірыка зборніку раскрывае асобу паэта ў складаным перапляценні сацыяльных тэм, у глыбока асабістым трагедыйным успрыманні свету. Цыкл пачынаецца своеасаблівым пралогам — светлай «паганскай» паэмай «Яна і я», а заканчваецца вершамі, у якіх у сферу інтымнага ўключана адчуванне драматызму зямнога жыцця. Інтымная лірыка Купалы адметная незвычайнай музычнай поліфаніяй.[1]

Вядомы купалазнаўца Уладзімір Гніламёдаў заўважае:

" Кніга «Спадчына» з незвычайнай лірычнай усхваляванасцю і паўнатой адлюстравала карціну нацыянальнага становішча беларускага народу ў пераломна-кульмінацыйны момант яго гісторыі.[2] "
Remove ads

Зноскі

  1. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Спадчына». — C. 572—573.
  2. Гніламёдаў Ул.В. Спадчына паэта. / Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — 2012, №1. — С. 12.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads