Беларуская альтэрнатыўная арфаграфія (2005)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя» — перапрацаваны звод правілаў арфаграфіі альтэрнатыўнай літаратурнай нормы беларускай мовы. Кніга выпушчана ў Вільні ў 2005 годзе. Звод склалі чатыры мовазнаўцы: Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зміцер Санько, Зміцер Саўка. У аснове працы — праект Вячоркі (1995).
Прэзентацыя зводу ў Беларусі адбылася 23 мая 2005 года[1]. Аўтары назвалі сваю працу «спробай упарадкавання правапісу».
Гэтую прапанову прынялі для выкарыстання такія выданні на «тарашкевіцы», як «Наша ніва» (да 2007 года), беларускія службы Радыё «Свабода» і Польскага радыё для замежжа, ARCHE (побач з афіцыйнай нормай). Стан прыняцця ў іншых СМІ або ў беларускай эміграцыі застаецца няпэўным.
Remove ads
Выданні
- Беларускі клясычны правапіс : звод правілаў : сучасная нармалізацыя : праект / [падрыхтаваў З. Саўка]. — [Б. м. : б. в.], 2005. — 60 с.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads