Зміцер Саўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зміцер Саўка
Remove ads

Змі́цер Са́ўка (26 ліпеня 1965, Мінск — 9 красавіка 2016, Мінск) — беларускі мовазнавец.

Хуткія факты Зміцер Саўка, Дата нараджэння ...
Remove ads
Remove ads

Паходжанне

Дзед па бацьку Іван Маркавіч Саўка паходзіў з мястэчка Свіслач (цяпер Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць), з сям’і плытагона. У час 1-й сусветнай вайны быў ад’ютантам лётчыка. Пасля вайны, у Бабруйску ўступіў у Камуністычны саюз моладзі. Тамсама ажаніўся з дачкой рабіна Яўгеніяй Абэлеўнай Рывай (паводле пасведчання асобы — Адольфаўнай), сям’я якой паходзіла з горада Сянно (цяпер Віцебская вобласць). Бацька нарадзіўся ў Менску ў 1931 годзе. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, па сканчэнні якога вярнуўся ў Мінск. Маці прыехала ў Мінск на будоўлю ў 1957 годзе з вёскі Сенькавічы (Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць)[2].

Remove ads

Біяграфія

У чэрвені 1982 года скончыў сярэднюю школу № 61 Мінска (цяпер гімназія № 3), вучыўся ў адным класе з Артурам Клінавым[2], разам з якім браў удзел у моладзевым грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)[3]. Летам 1983 года паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1988 годзе[2]. Выкладаў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў[3], дзе працаваў на кафедры беларускай мовы.

У канцы 1990-х паехаў у ЗША на запрашэнне Вітаўта Кіпеля і прабыў там агулам паўтара года, запісваючы ўспаміны амерыканскіх беларусаў. У 1999—2002 гадах працаваў стыль-рэдактарам на радыё «Рацыя». З 2006 года кіраваў моўнай службай на тэлеканале Белсат.

Памёр 9 красавіка 2016 года, хварэў на рак. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска[4].

У першым шлюбе меў сына Уладзіслава (нар. 1988) і дачку Юстыну (нар. 1994), у другім шлюбе, з Ілонай Урбановіч-Саўкай — дачку Караліну (нар. 1995) і сына Стэфана (нар. 2004)[5].

Remove ads

Працы

Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у сааўтарстве з Вітаўтам Кіпелем; Нью-Ёрк—Мінск, 2002)[6], «Беларускі клясычны правапіс» (у сааўтарстве з Юрыем Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня—Менск, 2005)[7], «Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы» (2019, выдадзена пасмяротна) пра гісторыю Беларуска-амерыканскага задзіночання.

Быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат». У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры дапамозе валанцёраў стварыў моўны анлайн-сэрвіс «Добрапіс».

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Сяргей Дубавец. Гісторыя аднаго цуду: Клінаў і Саўка. Радыё Свабода (12 лістапада 2010). Праверана 12 красавіка 2016.
  3. Іна Студзінская. Вянок памяці. Зьміцер Саўка. Радыё Свабода (9 красавіка 2016). Праверана 12 красавіка 2016.
  4. Аляксандра Дынько. Я лепш за настаўніка ведаю мову. Радыё Свабода (10 красавіка 2012). Праверана 12 красавіка 2016.
  5. Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія. Складальнікі Вітаўт Кіпель і Дзмітрый Саўка. Нью Ёрк—Менск: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, 2002. ХХХVIII, — 568 с.
  6. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005. — 160 с.
Remove ads

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads