Беларуская патрыятычная партыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская патрыятычная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная ў 1996 г. з ліку актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.
Лідарам партыі з’яўляецца Мікалай Улаховіч. Лідар партыі адначасова з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларускае казацтва». Кіруючы орган — Савет.
Remove ads
Мэты
Садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; садзейнічанне ўтварэнню абнаўленнага саюза брацкіх народаў і ў першую чаргу Расіі, Беларусі, Украіны; падтрымка прэзідэнта ў яго намаганнях па выкананні прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вываду Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах[2]. Сярод праграмных пунктаў БПП значылася нават скасаванне Белавежскіх пагадненняў.
Remove ads
Гісторыя
Партыя першапачаткова стваралася як Беларускі патрыятычны рух каб падтрымаць вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта[3]. Лідарам партыі стаў генерал-маёр, заслужаны лётчык СССР, намеснік старшыні Саюза афіцэраў Беларусі Анатоль Баранкевіч.
Партыя рэгулярна прымае ўдзел у выбарах (яе саюзнік Камуністычная партыя Беларусі), супрацоўнічае з Беларускім Экзархатам РПЦ і арганізацыямі былых ваеннаслужачых.
19 жніўня 2000 года на з’ездзе БПП вылучыла 16 кандыдатаў на парламенцкія выбары[4].
Пры праверцы карэспандэнта Тэлеграфа офісаў зарэгістраваных у Беларусі партый, высветлілася, што БПП не знаходзіцца па гэтым адрасе ўжо мінімум з 2009 года, што не адпавядае інфармацыі размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі[5].
Восенню 2015 года Мікалай Улаховіч заявіў, што Беларуская патрыятычная партыя налічвае паўтары тысячы сяброў.
Улетку 2020 года партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.
Remove ads
Старшыні
Удзел у выбарах
Парламенцкія выбары
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў
Remove ads
Зноскі
- Са слоў старшыні партыі.
- Ляшкевіч Ю. Вылучаны першыя кандыдаты ад партый(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2010. Праверана 23 чэрвеня 2012.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads