Парламенцкія выбары ў Беларусі (2016)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Парламенцкія выбары ў Беларусі (2016)
Remove ads

Парламенцкія выбары адбыліся ў Беларусі 11 верасня 2016 года.[1] Дэпутаты былі абраныя на тэрмін да наступных парламенцкіх выбараў у 2019 годзе.

Thumb
Афіша пра выбары, Мінск
Thumb
Вынікі выбараў паводле выбарчых акруг:
Прапрэзідэнцкія сілы      Беларуская аграрная партыя      Беларуская патрыятычная партыя      Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя      Камуністычная партыя Беларусі      Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці      Рэспубліканская партыя      Ліберальна-дэмакратычная партыя      Беспартыйныя (праўладныя) Апазіцыйныя сілы      Аб’яднаная грамадзянская партыя      Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»      Беларуская партыя «Зялёныя»      Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)      Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ      Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»      Партыя БНФ      Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды      Іншыя дэмакратычныя сілы
Хуткія факты
Remove ads

Выбарчая сістэма

110 членаў Палаты прадстаўнікоў выбiраюцца на аднамандатных выбарчых акругах у два туры па мажарытарнай выбарчай сістэме. Вынікі сапраўдныя толькі ў тых акругах, дзе яўка выбаршчыкаў складае больш за 50 % у першым туры або 25 % у другім туры.[2]

Змены ў выбарчым працэсе

18 мая 2016 кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла сутнасць новаўвядзення ў назіранні за падлікам галасоў[3]:

Адзін бок стала, на якім падлічвае галасы ўчастковая камісія, павінен быць адкрыты для агляду наглядальнікаў. Яны павінны бачыць усю працэдуру падліку.

Што датычыцца адлегласці ад стала, на якой будуць знаходзіцца наглядальнікі, то Лідзія Ярмошына растлумачыла:

Думаю, што яны будуць знаходзіцца на адлегласці тры метры. Не больш.

Remove ads

Вылучэнне кандыдатаў

Працэс вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспубліка Беларусь прайшоў з 4 ліпеня па 1 жніўня.

Крытыка

Thumb
Аляксей Янукевіч

Старшыня Партыі БНФ, кандыдат у дэпутаты па 92-ой Аўтазаводскай акрузе ў сталіцы Аляксей Янукевіч раскрытыкаваў пасіўных беларусаў, якія адмаўляюцца ўдзельнічаць у выбарах і абвінаваціў іх у падыгрыванні уладам.

" Ці ні на кожным участку, але на многіх вельмі вялікая накрутка яўкі. Нашы назіральнікі, прысутнічаюць на участках, лічаць людзей, якія прыйшлі галасаваць, у выніку атрымліваюцца разыходжанні ў разы з тымі звесткамі, якія аб'яўляе камісія. Гэта значыць, што за ўсіх гэтых дамаляваных людзей будуць ўкінутыя ці ўжо ўкінутыя бюлетэні[4]. "
Remove ads

Галасаванне

Thumb
Інфармацыя пра выбары на ўчастку ў Слуцку
Thumb
Выбарчы ўчастак у Паўстыні
Thumb
Скрыня для датэрміновага галасавання
Thumb
Скрыні для галасавання ў Слуцку
Thumb
Жанчыны спяваюць каля выбарчага ўчастка ў Вясеі
Thumb
Члены ўчастковай камісіі паказваюць пустую скрыню перад яе закрыццём у Слуцку
Thumb
Назіральнікі АБСЕ на ўчастку ў Бокшыцы
Thumb
Падлік галасоў у акруговай выбарчай камісіі ў Слуцку

У датэрміновым галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў, якое прайшло 6-10 верасня, прынялі ўдзел 31,29 % выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы[5].

Мінск [6]

Шабаноўская выбарчая акруга № 91 [7]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Аўтазаводская выбарчая акруга № 92 [8]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Васняцоўская выбарчая акруга № 93 [9]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Свіслацкая выбарчая акруга № 94 [10]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Купалаўская выбарчая акруга № 95 [11]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Чкалаўская выбарчая акруга № 96 [12]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Кастрычніцкая выбарчая акруга № 97 [13]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Паўднёва-Заходняя выбарчая акруга № 98 [14]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Грушаўская выбарчая акруга № 99 [15]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Ясенінская выбарчая акруга № 100 [16]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Сухараўская выбарчая акруга № 101 [17]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Каменнагорская выбарчая акруга № 102 [18]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Дамброўская выбарчая акруга № 103 [19]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Кальварыйская выбарчая акруга № 104 [20]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Коласаўская выбарчая акруга № 106 [21]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Каліноўская выбарчая акруга № 108 [22]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Уруцкая выбарчая акруга № 109 [23]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...

Партызанская выбарчая акруга № 110 [24]

Больш інфармацыі Імя, Год нар. ...
Remove ads

Фальсіфікацыі

Thumb
Пячатка на скрыні для датэрміновага галасавання ў Слуцку. Здымак злева зроблены вечарам апошняга дня датэрміновага галасавання, справа — ранкам наступнага дня.

Па сведчаннях назіральнікаў, на выбарах неаднаразова фіксаваліся фальсіфікацыі і іншыя незаконныя дзеянні[25][26][27][28][29].

Вынікі

Перыядычнае выданне «Наша Ніва» за дзень да пачатку галасавання склала ўласны прагноз будучых парламентарыяў. Крытэрам абрання паводле выдання была прыналежнасць кандыдата да вертыкалі ўлады. У выніку прагноз спраўдзіўся на 96 %. «Наша Ніва» адгадала 106 будучых пераможцаў выбараў са 110[30][31].

Па выніках выбараў, у парламент прапусцілі дзве прадстаўніцы апазіцыі: кандыдатку ад АГП Ганну Канапацкую і Алену Анісім з Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны[32].

Афіцыйныя вынікі

Больш інфармацыі Партыя, Галасы ...
Remove ads

Ацэнкі

Кіраўнік назіральніцкай місіі БДІПЧ АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі віцэ-прэзідэнт ПА АБСЕ Анн-Мары Лізэн заявіла на канферэнцыі ў Мінску, што выбары не могуць быць прызнаныя АБСЕ цалкам свабоднымі і дэмакратычнымі. Па ацэнках АБСЕ, «дрэнны або нездавальняючы працэс падліку галасоў у 50 % выпадкаў»[33].

Зноскі

  1. АБСЕ не прызнала парламенцкія выбары ў беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі(недаступная спасылка) // РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт»
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads