Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
Remove ads

Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя (БССП), праўрадавая палітычная партыя дэмакратычнага кірунку. Створана 6 лістапада 1994. Кіруючы орган паміж з'ездамі — Савет партыі. Старшыня партыі — Уладзімір Аляксандравіч Александровіч. Колькасць членаў на 1 лютага 2002 складала 1060; у 2003 — 1448 чал.

Хуткія факты Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Лідар ...
Remove ads

Гісторыя

6 лістапада 1994 г. адбыўся Устаноўчы сход партыі, якая была зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 9 снежня 1994 г.(рэгістрацыйнае пасведчанне № 003), перарэгістраваная 13 верасня 1999 (рэгістрацыйнае сведчанне № 012).

На парламенцкіх выбарах партыя не вылучала кандыдатаў па партыйных спісах, а толькі шляхам збору подпісаў.

На парламенцкіх выбарах у Вярхоўны Савет 13-га склікання партыя атрымала адзін дэпутацкі мандат. На парламенцкіх выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II-га склікання ад БССП выйграў выбары толькі старшыня партыі У. А. Александровіч, які быў абраны ў першым туры 15 кастрычніка 2000 г. ад Мендзялееўскай выбарчай акругі г. Мінск.

У 2015 г. намеснік старшыні партыі Алена Клюйкова пацвердзіла, што партыя свядома не вылучае кандыдатаў на парламенцкіх выбарах, бо «праца ў парламенце прадугледжвае адмову ад асноўнай дзейнасці»[1].

Remove ads

Мэты

Асноўныя мэты — аб'яднанне прагрэсіўных сіл Беларусі для сацыяльнай абароны ўсіх пластоў насельніцтва пры пераходзее да рыначных адносін, рэфармаванне Беларусі ў дэмакратычную, экаамічна моцную, незалежную і гуманую дзяржаву праз удасканаленне грамадскіх формаў і адносін. Выступае за ўкараненне альтэрнатыўных формаў адукацыі і фізічнага выхавання, адраджэнне нацыянальнай культуры, рэалізацыю законаў аб моладзі і спорце, прыярытэтнае фінансаванне аховы здароўя, спорту, асветы, змену сістэмы падаткаабкладання і іншае. Лозунг: «Здароўе народа — дабрабыт дзяржавы».

Remove ads

Удзел у выбарах

Парламенцкія выбары

Больш інфармацыі Выбары, Колькасць галасоў ...

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў

Больш інфармацыі Выбары, Колькасць галасоў ...

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads