Беларуская цэнтральная школьная рада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская цэнтральная школьная рада (Цэнтральная беларуская школьная рада, ЦБШР) — беларуская нацыянальная культурна-асветная арганізацыя, дзейнічала ў 1919 — 20 гг.
Remove ads
Утвораная ў снежні 1919 года ў Менску падчас польскай акупацыі на базе беларускіх школьных рад Меншчыны, Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Дзейнічала пад палітычным і бюракратычным уціскам польскіх улад.
Старшыня С. А. Рак-Міхайлоўскі, намеснікі: А. А. Смоліч, В. Л. Іваноўскі; члены прэзідыума: Я. Станкевіч (Вільня), Л. М. Дзекуць-Малей. Прадстаўніком ЦБШР у Вільні быў Ф. Умястоўскі.
ЦБШР апекавалася беларускаю школьнаю справаю, арганізоўвала і кіравала беларускімі навучальнымі ўстановамі, стварала мясцовыя беларуская школьныя рады, бібліятэкі, культурна-асветныя гурткі. Выдавала падручнікі і дапаможнікі, распаўсюджвала беларускія газеты і часопісы.
Процідзейнічала палітыцы паланізацыі беларусаў, якую праводзілі акупацыйныя польскія ўлады.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 420. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 420. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Цэнтральная беларуская школьная рада // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 751. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads