Беларуска-ўсходнегерманскія адносіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуска-ўсходнегерманскія адносіны — двухбаковыя кантакты паміж БССР і ГДР.
Гісторыя
У перыяд летніх канікул 1958 года паміж Мінскім дзяржаўным інстытутам замежных моў і Енскім універсітэтам праведзены абмен студэнтамі. 40 беларускіх і нямецкіх студэнтаў атрымалі магчымасць прайсці трохтыднёвую моўную стажыроўку ў партнёрскім ВНУ.
У 1964 годзе 6 студэнтаў БДУ выехалі на вучобу ў ГДР.
У 1965 годзе ў БССР прайшоў Дзень культуры ГДР.
У 1967 годзе паміж БДУ і Енскім універсітэтам падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Адначасова пастаянныя кантакты ўсталявалі БПІ і вышэйшая тэхнічная школа ў Ільменаў.
У 1968 Мінская вобласць падпісала пагадненне аб супрацоўніцтва з Патсдамскай акругай. У наступным годзе аналагічны дакумент падпісаны Віцебскай вобласцю і акругай Франкфурт-на-Одэры.
У 1972 годзе ў Мінску адкрылася генеральнага консульства ГДР.
Remove ads
Студэнты-русісты
Студэнты з ГДР ездзілі ў БССР вывучаць рускую мову. Усе дысцыпліны былі арыентаваны на шырокае выкарыстанне матэрыялаў беларускай культуры. У асобных выпадках усходнегерманскія студэнты азнаёміліся з беларускай лексікай — назвы некаторых прадметаў побыту, гістарычныя паняцці, фразеалагізмы і іншае. У курс рускай літаратуры ўводзіліся творы рускамоўных беларускіх аўтараў альбо пераклады беларускамоўных літаратараў. Усё гэта прывяло да таго, што ў рускай мове студэнтаў з’явіліся беларусізмы[1].
Remove ads
Заўвагі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads