Беларускі арабскі алфавіт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларускі арабскі алфавіт, або беларуская арабіца (ва ўласным запісе — بَلَرُصْقَيَ اَرَبِࢯَ) — алфавіт на аснове арабскага пісьма, створаны ў XVI ст. (магчыма, яшчэ ў XV ст.) праз патрэбу запісваць старабеларускую мову арабскімі літарамі. Складаўся з 35 графем, з наступнымі асаблівасцямі прыстасавання да беларускай фанетыкі:

  • Для перадачы гукаў [дз’] і [ц]/[ц’] былі створаны графемы «даль з трыма кропкамі ўнізе» і «сад з трыма кропкамі ўнізе» адпаведна[1]:
ࢯ ࢮ ( )

Гэтымі графемамі паслядоўна карысталіся яшчэ ў XVIII—XX стст.

  • Для азначэння адсутных у арабскай мове гукаў [ж], [ч] і [п] ужываліся персідска-турэцкія графемы адпаведна:
پ چ ژ
  • Для азначэння гука [ў] асобную графему не ўводзілі, а карысталіся такой самай графемай, як для гука [в].

Беларускім арабскім алфавітам карысталіся беларускія татары. У свой час яны былі запрошаны для пасялення на беларускіх землях і паступова, на працягу XIV—XVI стст., перасталі карыстацца ўласнай мовай і пачалі карыстацца старабеларускай, але запісанай арабскімі літарамі. Вядомая спадчына гэтай традыцыі пісьменнасці — гэта беларускія кнігі-кітабы. Існавалі і польскія тэксты, запісаныя арабскім пісьмом. Мяркуецца, яны з’явіліся не раней за XVII ст.

Remove ads

Табліца адпаведнасці

Галосныя

Галосныя, як і ў класічнай арабіцы, перадаюць агаласоўкамі над і пад зычнымі. На пачатку слова перад знакамі для абазначэння галосных гукаў пісаўся аліф (ا) або айн (ع). Такім жа чынам абазначаліся і галосныя ў сярэдзіне слова пасля галоснага гука. У рукапісах XVII—XVIII стст. гукі [о] і [у] абазначаліся аднолькавымі сімваламі: вавам з даммай (وُ) або даммай (◌ُ). У тэкстах XIX—XX стст. гук [о] абазначаўся толькі вавам з фатхай (وَ).[2]

Больш інфармацыі Кірыліца, Лацінка ...

Зычныя

Гук [з] аднолькава абазначаецца літарамі дад (ض) і за (ظ) у рукапісах XVII—XIX стст., толькі літарай дад у рукапісах XVIII—XIX стст. і толькі літарай за ў рукапісах XIX—XX стст.[4]

Для абазначэння гука [з’] выкарыстоўваюцца літары зайн (ز) і заль (ذ). У большасці рукапісаў літара заль або зусім не ўжываецца, або ўжываецца вельмі рэдка.[5]

Літарай ي абазначаецца гук [й]. Гукаспалучэнні [йа], [йо], [йэ], [йу], [йі] абазначаюцца спалучэннем літары ي з адпаведнымі знакамі для абазначэння галосных [а], [о], [э], [у], [і].[6]

Літарамі ث, س, ڛ абазначаецца гук [с’]. Літары ث і س ужываюцца ва ўсіх вядомых тэкстах XVII—XX стст. з рознай частатой.[7] Літара ڛ сустракаецца ў некалькіх рукапісах побач з літарамі ث і س.[8]

Гук [х] абазначаўся літарай ح. Літара خ сустракаецца ў рукапісах усяго некалькі разоў.[9]

Літара можа абазначаць як цвёрды гук [ц], так і мяккі гук [ц’] (у рукапісах XVIII—XX стст.). Літара ت абазначае гук [ц’] у рукапісах XVII ст. У такім самым значэнні літара ت часам выступае ў рукапісах XVIII ст. побач з і ў адзінкавых выпадках у рукапісах XIX ст. У некаторых рукапісах XVII—XVIII стст. і ў адзінкавых выпадках у рукапісах XIX—XX стст. літарай ت абазначаецца і гук [т].[10]

Літары аліф (ا), айн (ع) і хамза (ء) не маюць уласнага гукавога значэння. Аліф ужываецца для абазначэння гука [а], а таксама для абазначэння галосных у пачатку слова. У некаторых рукапісах аліф сустракаецца на канцы слоў, звычайна пасля вава (و). Айн з’яўляецца падстаўкай для галосных у пачатку слоў, а таксама можа сустракацца ў пазіцыі пасля галоснага (звычайна абазначанага з дапамогай вава) перад зычным або ў канцы слова. Хамза часам сустракаецца ў сярэдзіне і на канцы слоў, а таксама як падстаўка для кясры.[11]

Больш інфармацыі Кірыліца, Лацінка ...

Лігатура

Больш інфармацыі Кірыліца, Лацінка ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads